Азёрная чаша

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Азёрная ча́ша, азёрнае ложа — частка катлавіны возера, запоўненая вадой да найбольшага ўзроўню.

У азёрнай чашы вылучаюць мелкаводную частку (літараль і сублітараль) да глыбінь, на якіх яшчэ адчуваецца ўздзеянне хваль на дно возера. Ніжняя частка сублітаралі пераходзіць у прафундаль — глыбакаводную частку азёрнай чашы, звычайна пакрытую ілам і сапрапелем.

Азёрная чаша мяняецца на працягу геалагічнага перыяду ў выніку накаплення азёрных адкладаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]