Сублітараль
Сублітара́ль[1] (ад лац.: sub — пад і лац.: ralis — берагавы) — зона марскога дна, якая адпавядае шэльфу або мацерыковай водмелі да глыбінь 200—500[2] (да 500—1000[3]) м. Сублітараль таксама вылучаюць у схемах экалагічнай занальнасці азёр[2].
Сублітараль знаходзіцца паміж літараллю і батыяллю. Ніжняя яе мяжа адпавядае ніжняй мяжы распаўсюджвання донных водарасцей. Шырыня сублітаралі залежыць ад шырыні шэльфа і вагаецца ад некалькіх дзясяткаў да тысячы кіламетраў[4]. Пры палеагеаграфічным аналізе да сублітаралі часам адносяць толькі верхнюю зону ніжэй зоны прыбою да глыбіні 40—60 м[5].
Флора і фаўна
[правіць | правіць зыходнік]Для верхняй, добра асветленай часткі сублітаралі ўмераных і халодных вод характэрны зараснікі зялёных, бурых і чырвоных водарасцей. Зараснікі водарасцей насяляюць шматлікія малюскі, ракападобныя, ігласкурыя, чарвякі і інш. На скалістым субстраце развіваюцца донныя дыятомавыя водарасці, губкі, гідроіды, імшанкі, марскія жалуды і інш. У тропіках верхняй зоне сублітаралі ўласцівы высокапрадукцыйны біяцэноз каралавых рыфаў[2]. З павелічэннем глыбіні расліннасць паступова знікае і зніжаецца біямаса.
Сублітараль з’яўляецца найбольш прадукцыйнай зонай з разнастайнай і багатай флорай і фаўнай. У яе межах сканцэнтраваны асноўныя прамысловыя запасы марскіх прыдонных рыб[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в Гиляров 1986.
- ↑ ВСЭ 1969—1978.
- ↑ Экспозиция «Современные геологические процессы». Раздел «Осадконакопление в морских и океанических бассейнах» (руск.) (Праверана 24 ліпеня 2023)
- ↑ Сублитораль // Геологический словарь: В 3-х т. — Т. 3: Р—Я. — Санкт-Петербург: Издательство ВСЕГЕИ, 2012. Архівавана 28 кастрычніка 2021. (руск.) (Праверана 24 ліпеня 2023)
- ↑ Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сублітара́ль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 240. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сублитораль // Геологический словарь: в 2-х томах. / Под редакцией К. Н. Паффенгольца и др. — М.: Недра, 1978. (руск.)
- Сублитораль // Биологический энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — 831 с. — 100 000 экз.
- Сублитораль / Н. Г. Виноградова. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сублитораль // Геологический словарь: В 3-х т. — Т. 3: Р—Я. — Санкт-Петербург: Издательство ВСЕГЕИ, 2012. Архівавана 28 кастрычніка 2021. (руск.) (Праверана 24 ліпеня 2023) на сайце Усерасійскага навукова-даследчага інстытута імя А. П. Карпінскага
- Экспозиция «Современные геологические процессы». Раздел «Осадконакопление в морских и океанических бассейнах» (руск.) (Праверана 24 ліпеня 2023) // Паленталагічны музей СПбДУ
- Сублитораль // Энциклопедия Руниверсалис (руск.)
- Сублитораль // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.) (Праверана 24 ліпеня 2023)
- Сублитораль // Natural Museum (руск.) (Праверана 24 ліпеня 2023)