Вольга Піліпаўна Якушка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вольга Піліпаўна Якушка
Jakushka.jpg
Дата нараджэння 18 сакавіка 1921(1921-03-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 жніўня 2012(2012-08-21) (91 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці географ
Навуковая сфера лімналогія, геаграфія
Месца працы
Навуковая ступень доктар геаграфічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі Дзяржаўная прэмія БССР

Вольга Піліпаўна Якушка (18 сакавіка 1921, Мінск21 жніўня 2012, Мінск) — беларускі географ і лімнолаг, доктар геаграфічных навук (1970), прафесар (1972). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1945, з адзнакай)[1]. З 1948 працавала выкладчыкам у БДУ[1], з 1973 загадчык кафедрай агульнага землязнаўства, з 1968 года навуковы кіраўнік лабараторыі азёразнаўства БДУ[1].

Праца[правіць | правіць зыходнік]

Складальнік «Хрэстаматыі па геаграфіі Беларускай ССР» (1954). Аўтар шэрагу артыкулаў і манаграфій на беларускай, рускай і англійскай мовах. Асноўныя напрамкі даследаванняў — геамарфалогія, азёры і ландшафты, палеалімналогія, законы азёрнага асадканакаплення[1]. Навуковыя працы па геамарфалогіі, эрадзіраванасці лёсападобных парод, ландшафтах Беларускага Паазер'я, фізіка-геаграфічным раянаванні, азёрах Беларусі і гісторыі іх развіцця ў галацэне. Аўтар падручнікаў для ВНУ і агульнаадукацыйных школ, навукова-папулярных кніг па прыродзе Беларусі[1].

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная прэмія Беларусі 1986.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Прырода Беларусі: Фізіка-геагр. агляд / В. А. Дзяменцьеў, А. Х. Шкляр, В. П. Якушка. — Мн.: Дзярж. вуч.-пед. выд-ва М-ва асветы БССР, 1959. — 315 c.
  • Белорусское Поозерье.—Мн., 1971
  • Край озёрный.—2 изд.—Мн., 1978
  • Озёроведение: География озёр Белоруссии.—2 изд.—Мн., 1981
  • Озера Белоруссии / О. Ф. Якушко и др. — Мн.: Ураджай, 1988. — 216 с.
  • Асновы агульнага землязнаўства: Вучэб. дапаможнік для студэнтаў І курса геагр. фак. / Беларус.дзярж.ун-т. — Мн., 1993. — 53 с.
  • Пра рэльеф Беларусі / А. В. Мацвееў, В. П. Якушка. — Мн.: Нар.асвета, 1994. — 72 с
  • Геоморфология Беларуси: учеб. пособие для студ. геогр. фак. / О. Ф. Якушко, Л. В. Марьина, Ю. Н. Емельянов; под ред. О. Ф Якушко. — Мн., 2000. 172 с.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Якушко Ольга Филипповна // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 717. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гаспадыня беларускіх азер: Вольга Піліпаўна Якушка ― першая ў нашай краіне жанчына, якая стала доктарам геаграфічных навук, прафесарам, і гэта далёка не апошняе яе дасягненне / Лявон Целеш // Родная прырода. 2011. № 3. ― С. 22―23.
  • т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.