Айна Гэнсэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Айна Гэнсэн
ням.: Aino Marjatta Henssen
Дата нараджэння 12 красавіка 1925(1925-04-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 жніўня 2011(2011-08-29) (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, ліхенолаг, выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера ліхеналогія
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Henssen».
Персанальная старонка на сайце IPNI

Aino Marjatta Henssen на Віківідах
Старонка на Віківідах

Айна Мар’ята Гэнсэн (ням.: Aino Marjatta Henssen; 19252011) — нямецкая вучоная-ліхенолаг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Айна Гэнсэн нарадзілася 12 красавіка 1925 года ў горадзе Эльберфельд (цяпер — частка Вуперталя) другім дзіцем у сям’і нямецкага наратолага  (руск.) Готфрыда Гэнсэна і яго жонкі, фінкі Тойні Сарастэ. Старэйшы брат Айна загінуў падчас Другой сусветнай вайны, малодшая сястра не дажыла да пяцігадовага ўзросту. Пачатковую адукацыю атрымлівала ў Берліне, у 1944 годзе паступіла ў Фрайбургскі ўніверсітэт. У 1946 годзе сям’я перасялілася з Берліна ў Марбург. У канцы 1945 года Гэнсэн працягнула навучанне ў Марбургскім універсітэце, ў 1953 годзе атрымала ступень доктара філасофіі. У дысертацыі яна разглядала фізіялогію зімоўкі раскі.

У 1954—1956 Айна Гэнсэн працавала ў Інстытуце бактэрыялогіі ў Берліне, займалася вывучэннем Actinobacteria. Па запрашэнні фінскага брыёлага Хейкі Райвайнена ездзіла на экспедыцыю па Энантэкія, дзе зацікавілася лішайнікамі. Пасля Гэнсэн працавала ў Хельсінкскім універсітэце, Упсальскім універсітэце, Таронцкім універсітэце, Гарвардскім універсітэце і Універсітэце ў Боулдере. У 1959—1961 працавала ў лабараторыі Юхана Акселя Нанфельта.

У 1963 годзе Гэнсэн была прызначаная куратарам Марбургскага гербарыя. У 1965 годзе прайшла хабілітацыю, з 1970 па 1990 была прафесарам крыптагамічнай батанікі Марбургскага ўніверсітэта.

У 1992 годзе Айна Гэнсэн была сярод першых узнагароджаных медалём Ахарыуса.

Айна Мар’ята Гэнсэн памерла 29 жніўня 2011.

Гербарый Айна Гэнсэн, які змяшчаў каля 40 тысяч узораў, быў перададзены Фінскаму музею натуральнай гісторыі ў Хельсінкі. Бібліятэка вучонай была пакінута Зенкенбергскаму музею ў Франкфурце.

Некаторыя навуковыя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Henssen, A.M.; Jahns, H.-M. Lichenes, eine Einführung in die Flechtenkunde. — Stuttgart, 1974.

Роды і віды, названыя ў гонар А. Гэнсэн[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]