Раска
| Раска | |||||||||||||||||
| Раска малая (Lemna minor) | |||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Lemna L., 1753 | |||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||
| Тыпавы від | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Ра́ска[1], Жабіна дзяружка[2] (Lemna) — род кветкавых раслін падсямейства раскавых.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовыя водныя травы ў выглядзе авальнай або падоўжанай лістападобнай зялёнай пласцінкі (называецца лісцец, або фронд) даўжынёю да 1 см, з карэньчыкам або без яго і з бакавой кішэнькай. Свабодна плаваюць на паверхні вады ці ў яе тоўшчы паасобна або ў групах па 2—10. Размнажаюцца пераважна вегетатыўна — пупышкамі, якія закладваюцца ў кішэньцы, часам развіваецца суквецце з 2 тычынкавых і 1 песцікавай моцна рэдукаваных кветак. Плод (калі ён утвараецца) — мяшочкападобны, 1—7-насенны. Зімуе раска на дне вадаёма. Увесну з вегетатыўных пупышак утвараюцца новыя расліны і ўсплываюць на паверхню вады.
Арэал і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Каля 10 відаў. Пашыраны амаль усюды. На Беларусі распаўсюджаны 3 віды.
Трапляюцца ў азёрах, старыцах, канавах, часам утвараюць суцэльнае покрыва на паверхні стаячага вадаёма.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Кармавыя расліны для рыб і вадаплаўных птушак.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 73. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Мікалай Даніловіч Фітафразеалогія ў беларускіх гаворках — С. 345.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 352. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ряска (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі