Айсберг (прадпрыемства)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Айсберг
Тып Акцыянернае таварыства
Заснаванне 1964
Скасавана 2014
Прычына скасавання банкруцтва
Ранейшыя назвы Смаленскі завод халадзільнікаў
Размяшчэнне Сцяг Расіі Расія, Смаленск
Галіна Прыборабудаванне
Прадукцыя халадзільнікі

ААТ «Айсберг» (Смаленскі завод халадзільнікаў) — вырабнік халадзільнікаў у Смаленску, сумеснае прадпрыемства беларускай фірмы «Атлант». Зачынены ў 2014 годзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Смаленскі завод халадзільнікаў пачаў выпускаць халадзільнікі пад маркай «Смаленск» з 1964 года.

У 1975 г. быў выпушчаны першы мільён халадзільнікаў. Усяго за 30 гадоў было выраблена 5 млн бытавых халадзільнікаў «Смаленск» шасці марак, з іх 251 тыс. Пастаўлена ў замежныя краіны (Італія, Турцыя, Югаславія, Венгрыя, Албанія, Балгарыя і інш.).

Да 80-х гадоў ХХ стагоддзя гэта адна недарагая мадэль халадзільніка аб’ёмам 120 літраў. У 80-х гадах засвоены выпуск двухкамернага халадзільніка аб’ёмам 180 літраў. Да 90-х гадах наменклятура пашырана да пяці мадэляў, засвоены выпуск маразільнікаў.

На пачатак 2000-х завод складаўся з наступных цэхоў: кампрэсарны, агрэгатны, механа-штамповачны, інструментальны, зборкі халадзільнікаў.

Пачынаючы з 2002 года наменклятура ААТ «Айсберг» складаецца з больш за 15 мадэляў халадзільнікаў і маразільнікаў аб’ёмам ад 50 да 320 літраў.

Пачынаючы з 2007 года праведзена грунтоўная рэканструкцыя і мадэрнізацыя вытворчасці халадзільнікаў і маразільнікаў, за інвістыцыі беларускай фірмы «Атлант». За 2010 год ААТ «Айсберг» выпушчана больш за 200 тысяч адзінак прадукцыі.

Восенню 2014 года ААТ «Айсберг» спыніла існаванне з-за немагчымасці выплаты крэдыторам па даўгах. Асноўны крэдыторам з’яўляўся беларускі вытворца халадзільнікаў — Атлант.

Прадукцыя[правіць | правіць зыходнік]

Галоўная прадукцыя: бытавой халадзільнік «Смаленск», маразільнікі і кампрэсары для хатняга халадзільніка.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Ю.Ф. Тимаков, Б. Н. Мануилов. «АЙСБЕРГ» ОАО(недаступная спасылка). Энциклопедия Смоленской области. Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2011. Праверана 5 кастрычніка 2020.
  • О КОМПАНИИ. Айсберг, ОАО. Праверана 5 кастрычніка 2020.(недаступная спасылка)
  • Алексей Костылев. Смоленск. Отныне без холодильников. Readovka. Праверана 5 кастрычніка 2020.