Перайсці да зместу

Акварыумныя рыбы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Акварыўмныя рыбы)
Скалярыі

Аква́рыумныя ры́бы — рыбы, якіх вырошчваюць і разводзяць у акварыумах з дэкаратыўнай і навуковай мэтамі. З некалькіх сотняў відаў на Беларусі пашыраны каля 40. Найбольш вядомыя: залатая рыбка (Carassius auratus auratus), мечаносцы (Xiphophorus), гупі (Lebistes reticulatus), даніа (Danio), скалярыі (Pterophyllum), неоны (Paracheirodon), барбусы (Barbus), сомікі  (руск.), хромісы (Chromis), наностамусы (Nannostomus), хеміграмусы (Hemigrammus), дыскусы (Symphysodon), цыхлазомы (Cichlasoma), гурамі (Trichogaster), грымі (Hyphessobrycon griemi), малінезіі (Poecilia), тэрнецыі (Gymnocorymbus ternetzi).