Аксельбант
Аксельбант[1] (польск.: akselbant, ад ням.: Achsel — плячо і ням.: Band — стужка) — ніцяны плецены шнур (пазалочаны, пасярэбраны або каляровы) з металічнымі наканечнікамі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ужывалі ў армейскай амуніцыі з пачатку XVII стагоддзя у Францыі, затым у іншых арміях краін Еўропы. Служыў першапачаткова адзнакай членаў прыдворнай варты і прыдворнай світы манархаў, затым генералаў, афіцэраў генеральнага штаба і жандармерыі. Выраб аксельбантаў ці плеценых шнуроў быў наладжаны на Слуцкай мануфактуры ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя[1].
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Прышпільваецца звычайна да правага (радзей левага) пляча пад пагонам (эпалетам). У арміях многіх замежных краін — прыналежнасць формы адзення ад’ютантаў, афіцэраў генштаба, жандараў, а таксама асабовага складу некаторых часцей. Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь — прыналежнасць параднай формы адзення ганаровай варты, удзельнікаў ваенных парадаў.
Зноскі
- ↑ а б Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).