Актрыса Ганна Давія Бернучы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Д. Р. Лявіцкі
«Актрыса Ганна Давія Бернучы». 1783
руск.: Актриса Анна Давиа Бернуцци
Матэрыял алей на палатне, 82 × 67,5 см
Памеры 64 × 49 см
Траццякоўская галерэя, Масква, Росія
(інв. 94)

Актрыса Ганна Давія Бернучы — партрэт работы мастака Дзмітрыя Лявіцкага, украінца па паходжанні, які працаваў у Пецярбургу. Палатно захоўвае Траццякоўская галерэя.

Гісторыя партрэту[правіць | правіць зыходнік]

Ганна Давія Бернучы прыбыла ў Пецярбург на гастролі і затрымалася тут на некаторы час. У яе кантракце, які захаваўся, ёсць указанне на тое, што яна — «першая спявачка ў оперы комік і першая ў оперы серыа». Маладая жанчына прывыкла да флірту з вяльможамі, яна працягнула гэта рабіць і ў Пецярбургу, калі трапіла на вочы вяльможы Безбародку. Каб мець прыхільнасць новай пассії, статс-сакратар самой імператрыцы Безбародка Аляксандр Андрэевіч падтрымліваў адносіны значнымі грашовымі ўзносамі[1]. Верагодна, ён жа і замовіў партрэт новай палюбоўніцы.

Пра значныя грошы, што выцягнула з палюбоўніка актрыса, даведалася імператрыца Кацярына II. Яна і распарадзілася выслаць прэч са сталіцы занадта ажыўленую асобу. А ў Расіі застаўся вельмі ўдалы партрэт актрысы, створаны ўдумлівым і таленавітым майстрам.

Апісанне карціны[правіць | правіць зыходнік]

Кацярына Аляксееўна Варанцова

Ганна ў стракатай сукенцы і легкадумным капялюшыку ці вясёлай мяшчанкі, ці ажыўленай служанкі. Кідаецца ў вочы няшчырасць ўсмешкі, ветласць дзеля блізіру, маска на твары замест сапраўднага пачуцця, штучны, тэатральны жэст рук. Мастак міжволі выступіў у партрэце і як дакладны майстар-партрэтыст, і як тонкі псіхолаг. Яркія фарбы толькі схавалі няшчырасць асобы, што так кантраставала з тварам і паставай той жа Варанцовай Кацярыны Аляксееўны, партрэт якой створыць Лявіцкі праз год.

Зноскі

  1. Молева Нина Михайловна, «Дмитрий Григорьевич Левицкий», М., «Искусство», 1980, с. 111—112

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Українська радянська енциклопедія : у 12 томах / за ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1974–1985. — С. 89.
  • Валицкая А. П. «Дмитрий Григорьевич Левицкий», Ленинград, «Художник РСФСР», 1985
  • Молева Нина Михайловна, «Дмитрий Григорьевич Левицкий», М., «Искусство», 1980