Акуніна
Выгляд
Акуніна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 139,9 м |
Даўжыня | 0,94 км |
Шырыня | 0,31 км |
Плошча | 0,23 км² |
Аб’ём | 0,00115 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,25 км |
Найбольшая глыбіня | 11,8 м |
Сярэдняя глыбіня | 5,0 м |
Гідралогія | |
Празрыстасць | 3 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 2,85 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
|
|
|
|
|
|
Акуніна — возера ў Беларусі, у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці, за 21 км на паўднёвы ўсход ад горада Іванава, за 5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Махро, у басейне ракі Піна.
Плошча паверхні 0,23 км², даўжыня 0,94 км, найбольшая шырыня 0,31 км. Максімальная глыбіня 11,8 м, сярэдняя 5,0 м. Празрыстасць вады 3,0 м. Даўжыня берагавой лініі 2,25 км. Аб’ём вады 1,15 млн м³. Плошча вадазбору 2,85 км².
Катлавіна возера карставага тыпу. Схілы катлавіны пясчаныя, нізкія, на захадзе і поўдні параслі лесам, на ўсходзе забалочаныя. Берагі пясчаныя, на ўсходзе вышынёй да 0,5—1 м, абрывістыя, на захадзе нізкія, на поўдні тарфяністыя. У возера ўпадаюць дзве канавы, з поўначы выцякае меліярацыйны канал, які ўпадае ў Акунінскі канал.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ліст карты M-35-04 Архівавана 24 мая 2013.
- Общая характеристика озёр Брестской области Архівавана 2 студзеня 2023. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Брестской области (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Брестская область. Ивановский район: карта. Иваново: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2007. — 3 000 экз.