Перайсці да зместу

Піна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Піна
Рака Піна ў Пінску
Рака Піна ў Пінску
Характарыстыка
Даўжыня 40 км
Басейн 2 460 км²
Расход вады 8,6 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 52°02′10″ пн. ш. 25°37′09″ у. д.HGЯO
Вусце Прыпяць
 • Каардынаты 52°09′46″ пн. ш. 26°14′33″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Прыпяць → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d]

Краіна
physical
Піна
Піна
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пі́на — рака ў Іванаўскім і Пінскім раёнах Беларусі, левы прыток Прыпяці.

Даўжыня ракі складае 40 км. Плошча вадазбору — 2460 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці — 8,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,01 . На рацэ горад і порт Пінск.

На думку М. Фасмера, назва ракі Піна звязаная са ст.-інд. pīnás «тлусты, тоўсты», páyatē «напаўняецца», páyas «сок, вада». Параўн. піць[1].

Паводле У. Тапарова, назва Піна балцкага паходжання. Балцкія назоўныя аналагі — прускія тапонімы Pinno, Pynouwe, літоўскі гідронім Pynauja[2].

На думку В. Жучкевіча, назва ракі славянская, утвораная ад асновы пін, сэнсавае значэнне якой «прыпынак, прыстань, вір у рацэ, гаць». Параўн. беларускія словы спыніць, упынак, запынь, упын, пыніць, украінскае зупинка і г. д.[3].

Паводле народна-этымалагічнай версіі, назва Піны ад украінскага (паляшуцкага) піна «пена», то-бок ад пены на паверхні вады[крыніца?].

Пачынаецца каля вёскі Пераруб Іванаўскага раёна, вусце — у межах Пінска. Паводле меркавання некаторых даследчыкаў рака бярэ свой пачатак каля вёскі Дубай Пінскага раёна (даўжыня рэчышча 27 км). Піна -- частка Дняпроўска-Бугскага канала.

Цячэ па нізіне Прыпяцкага Палесся. Даліна невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Рэчышча слабазвілістае, шырынёй 30—40 м. У выніку каналізавання лукавіны ракі выпрастаныя, рэчышча паглыблена на перакатах. Воднасць ракі падтрымліваецца перакідам часткі сцёку з Прыпяці праз сістэму Выжаўскага і Белаазерскага каналаў. Для падтрымання суднаходнага рэжыму рака зарэгулявана шлюзамі, на асобных участках абвалаваная.

Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Хуткасць цячэння нязначная. У межах Пінска назіраецца адваротнае цячэнне (у перыяд межані).

Асноўныя прытокі справа: канава Выценская, канава Таўкачыха, канава Кобельская, канава каля вёскі Хамічава, Ступа; злева: Струга, Няслуха, Піліпаўка.

На перыяд вясновага разводдзя (з пачатку сакавіка, доўжыцца ў сярэднім 65–80 сутак; ускладняецца нераўнамернасцю снегараставання і выпадзеннем дажджоў) прыпадае 38,5 %, на летне-восеньскую межань — 32,8 %, на зімовую — 28,7 % аб’ёму гадавога сцёку.

У басейне ракі знаходзяцца азёры Акуніна, Гарынец, Пясчанае, Расне, Семяховічы і іншыя.

  1. М. Фасмер. Этимологический словарь русского языка. Т. 3. Москва, 1987. С. 263.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 201.
  3. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 290.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.