Акчакая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Акчака́я, Акджакая[1] — бяссцёкавая ўпадзіна ў Туркменістане, у паўночна-заходняй частцы пустыні Каракумы, на поўдзень ад Саракамышскай катлавіны.

Даўжыня ўпадзіны каля 50 км, шырыня 6 км. Адносная глыбіня 200 м (самая глыбокая ў Туркменістане). Дно ўпадзіны знаходзіцца на 81 м ніжэй узроўня мора.

Упершыню даследавана ў 1935 годзе Э. М. Мурзаевым[2].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996.
  2. Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]