Ала Віктараўна Квяткоўская
Ала Віктараўна Квяткоўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 1956 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | археолаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар |
Ала Віктараўна Квяткоўская, у шлюбе д’Браян (нар. 1956, Брэст) — беларуская археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1994).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1980). У 1993—2001 — у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Пасля жыве ў Нідэрландах.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя інтарэсы: каменныя могільнікі Беларусі XI—XVII стст.; архітэктурныя помнікі Магілёўшчыны XVII—XVIII стст.; гісторыя Белавежскай пушчы.
Займалася раскопкамі каменных магіл у Верхнім Панямонні. Настойвала на тым, што каменныя могільнікі былі пакінуты яцвягамі, якія з XI і аж па XIX ст. захоўвалі сваю мову, этнічную адасобленасць і язычніцкую рэлігію.
Яна адзначала, што на тэрыторыі Верхняга Панямоння і Сярэдняга Пабужжа выяўленыя шматлікія пахавальныя збудаванні XI—XVII стст., якія атрымалі ў айчыннай археалагічнай літаратуры назву каменных магіл. Канструктыўныя адметнасці, пахавальны абрад і інвентар дазволілі інтэрпрэтаваць гэтыя помнікі як заходнебалцкія, яцвяжскія. Аднак на пазначанай тэрыторыі ёсць могільнікі, якія для асаблівасцей уладкавання пахавальнага абраду і інвентару цалкам маглі быць пакінутыя перасяленцамі-прусамі.[1]
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Курганы ятвягов конца І — начала ІІ тысячелетия н.э. (устройство и типология) // Гістарычна-археалагічны зборнік / ІГ НАН Беларусі. — Мінск, 1996. — № 10. — С. 58-61.
- К вопросу о пруссах — переселенцах на территории Беларуси в средневековье // Гістарычна-археалагічны зборнік; ІГ НАН Беларусі. — Мінск, 1997. — № 11. — С. 9-14. (пераклад на беларускую зроблены для kryuja.org)
- Ятвяжские могильники Беларуси (конец ХІ-ХѴІІ вв.). — Вильнюс, 1998. — 327 c.
- Пахавальныя помнікі пруса-яцвяжскага насельніцтва на Слонімшчыне // Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў / рэдкал.: І. П. Крэнь [і інш.]. — Слонім, 2002. — С. 49-61.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Археалогія Беларусі : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2009.