Албана-брытанскія адносіны
Албана-брытанскія адносіны | |||||
---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||
|
|||||
![]() |
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Албанія і Злучаным Каралеўствам Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі былі ўсталяваны 25 мая 1991 года.
Упершыню дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны ў 1922 годзе, але ў 1939 годзе разарваны на 51 год[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]30 сакавіка 1994 года было падпісана Пагадненне аб прасоўванні і абароне інвестыцый, супрацоўніцтве ў галіне турызму, авіяперавозак і адукацыі, навукі і культуры.
26 сакавіка 2013 года было падпісана Пагадненне аб перадачы асуджаных і аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў адносна падаткаў на даходы і капітал.
12 лютага 2008 года міністр замежных спраў Албаніі Люльзім Баша наведаў з афіцыйным візітам Лондан, дзе сустрэўся з міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвідам Мілібэндам.
18 лістапада 2015 года міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Філіп Геманд наведаў Албанію, дзе сустрэўся з прэм'ер-міністрам Албаніі Эдзі Рама[2].
5 лютага 2021 года было падпісана Пагадненне аб партнёрстве, гандлі і супрацоўніцтве для барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і прадухілення яе распаўсюджвання ў Еўропе.
17 студзеня 2023 года пасла Зучанага Каралеўства выклікалі ў Міністэрства замежных спраў Албании і ўручылі яму ноту пратэсту з нагоды каментароў малодшага міністра іміграцыі Вялікабрытаніі Роберта Джэнрыка, у якіх ён распавёў, што асабіста пільна сочыць за тым, як албанцы пакідаюць межы Вялікабрытаніі.
Ваеннае супрацоўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Узброеныя сілы Албаніі і Злучанага Каралеўства неаднаразова супрацоўнічалі ў ваеннай сферы, у тым ліку прымалі ўдзел у ваенных вучэннях ў 2013 і 2014 гадах. У вучэннях «Албанскі леў» у 2013 годзе ўдзельнічала каля 1000 марскіх пехацінцаў і HMS Bulwark[3]. У ходзе вучэнняў «Албанскі леў» у 2014 годзе Албанію наведалі 600 марскіх пехацінцаў[4].
У 2016 годзе каля 1500 вайскоўцаў са Злучанага Каралеўства далучыліся да албанскіх сіл для ўдзелу ў вучэннях «Албанскі леў»1,500 UK maritime forces take part in exercise with Albania (англ.). UK Ministry of Defence (10 кастрычніка 2016). Праверана 20 студзеня 2023..
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Bilateral Relations (англ.). Albanian Embassy in the United Kingdom. Праверана 20 студзеня 2023.
- ↑ Albania United Kingdom excellent relationship . kryeministria.al (18 лістапада 2015). Праверана 20 студзеня 2023.
- ↑ Royal Marines begin exercise Albanian Lion (англ.). UK Ministry of Defence (28 жніўня 2013). Праверана 20 студзеня 2023.
- ↑ Royal Marines launch final assualt [sic] on exercise Albanian Lion (англ.). UK Ministry of Defence (14 верасня 2014). Праверана 20 студзеня 2023.