Эдзі Рама
| Эдзі Рама | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| алб.: Edi Rama | |||||||
| Edi Rama (nënshkrim).svg | |||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Буяр Нішані | ||||||
| Папярэднік | Салі Берыша | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Фатас Нана | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Альберт Бройка | ||||||
| Пераемнік | Лулзім Баша | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
4 ліпеня 1963 (63 гады) Тырана |
||||||
| Імя пры нараджэнні | алб.: Edvin Kristaq Rama | ||||||
| Бацька | Kristaq Rama[d] | ||||||
| Маці | Aneta Rama[d] | ||||||
| Жонка | Matilda Makoçi[d], Delina Fico[d] і Linda Rama[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | каталіцызм | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
| Сайт | edirama.al (алб.) | ||||||
Э́дзі Р́ама (4 ліпеня 1963, Тырана) — албанскі палітык, баскетбаліст, артыст і мастак. Міністр культуры і спорту ў 1998—2000 гг. Бурмістар Тыраны ў 2000—2011 гг. Кіраўнік Сацыялістычнай партыі Албаніі з кастрычніка 2005. Пасля пераможных для яго партыі парламенцкіх выбараў у 2013 годзе вылучаны на прэм’ера Албаніі, 15 верасня 2013 года заняў гэту пасаду.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мастацтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле адукацыі і прафесіі артыст і мастак. Напачатку 1990-х займаў пасаду прафесара мастацтва ў Албанскай Акадэміі мастацтва. У 1995 з’ехаў на вучобу ў Парыж. У 1997 падчас наведвання радзімы быў моцна збіты групай зламыснікаў[1].
Як прафесар Рама выдаў дзве кніжкі. Яго мастацкія працы былі прэзентаваны на шматлікіх выстаўках у краіне і за граніцай[2].
Удзел у палітыцы
[правіць | правіць зыходнік]У 1998 Рама вярнуўся з Парыжу ў Албанію на пахаванне бацькі, вядомага разьбяра. У Францыю больш не вярнуўся, бо прэм’ер Фатас Нана прапанаваў яму ў сваім кабінеце пасаду міністра культуры, моладзі і спорту, якую Рама займаў да 2000 года. Аднак сябрам Сацыялістычнай партыі Албаніі тады ён не стаў[1].
У кастрычніку 2000 прымаў удзел у мясцовых выбарах на пасаду бурмістра Тыраны як незалежны кандыдат, за падтрымкай Сацыялістычнай партыі Албаніі. Выйграў выбары, здабыўшы 55 % галасоў[2]. 13 кастрычніка 2003 быў пераабраны дзякуючы 61 % галасоў. У выбарах 18 лютага 2007 Рама трэці раз здабыў перамогу на пасаду бурмістра сталіцы[1].

Як бурмістар Тыраны вызначыўся ў змене выгляду і забудовы гораду. Ліквідаваў нелегальныя пабудовы ў межах сталіцы, паводле яго прапановы перафарбавалі фасады мноства будынкаў у характэрныя, яркія і рознакаляровыя колеры. Распрацаваў праект Хрыстос і Зеляніна, які надаў зеляніны і стварыў новую інфраструктуру гораду. У выніку гэтага плану з’явіліся амаль 97 тысяч м² новых паркаў. За сваю дзейнасць атрымаў у 2004 годзе тытул World Mayor 2004, а ў 2005 апынуўся ў спісе European Heroes 2005 часопіса Time[1][2].
У кастрычніку 2003 Рама стаў сябрам Сацыялістычнай партыі Албаніі. 9 кастрычніка 2005, пасля паражэння на выбарах, замяніў Фатаса Нана на пасадзе кіраўніка партыі[1]. 10 верасня 2013 атрымаў ад прэзідэнта Албаніі Буяра Нішані прапанову стварыць і ўзначаліць новы ўрад. Праз пяць дзён быў прызначаны на пасаду[3].
Зноскі
- 1 2 3 4 5 Edi Rama European Stability Initiative.
- 1 2 3 Edi Rama, Mayor of Tirana World Mayor
- ↑ Albania names Socialists’ Edi Rama as new prime minister Архівавана 10 верасня 2013. The Washington Post
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эдзі Рама