Алег Іванавіч Дзярновіч
Алег Іванавіч Дзярновіч | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 19 жніўня 1966 (56 гадоў) ці 1966[1] |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык, выдавец |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Георгій Якаўлевіч Галенчанка |
Алег Іванавіч Дзярновіч (19 жніўня 1966, Мінск, Беларуская ССР) — беларускі гісторык і выдавец. Кандыдат гістарычных навук (2004).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1990 скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. У 1988—1991 працаваў археолагам у Інстытуце «Белспецпраектрэстаўрацыя». З 1991 па 1994 навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН Беларусі.
З 1994 па 2004 працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі, з 2004 па 2005 — навуковым супрацоўнікам. У 2004 абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Дакументальныя крыніцы па гісторыі палітычных адносін Вялікага Княства Літоўскага і Лівоніі ў канцы XV — першай палове XVI стст. (Сістэматызацыя і актавы аналіз)» (Навук. кіраўнік Г. Я. Галенчанка). З 2005 — старшым навуковым супрацоўнікам аддзела ўсеагульнай гісторыі, міждзяржаўных і міжнародных адносін.
У 1992, 2002, 2004 стажыраваўся пры Варшаўскім універсітэце; у 2005 — у Вышэйшай школе сацыяльных даследаванняў (EHESS, Парыж)
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Найбольшы ўплыў на фарміраванне гістарычнага светапогляду аказалі Э. М. Загарульскі, У. С. Кошалеў, В. Н. Рабцэвіч, К. А. Равяка, В. А. Фядосік.
Даследуе гісторыю Балтыйскага рэгіёна і балтыйскай палітыкі ВКЛ, крыніцазнаўства гісторыі ВКЛ і Беларусі, Метрыку ВКЛ, нямецкую гістарыяграфію гісторыі ВКЛ.
Заснавальнік і галоўны рэдактар штогадовага навуковага альманаха «Metriciana: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага» (выдаецца з 2001, неперыядычна). Рэдагуе перыядычныя выданні «ATHENAEUM: Commentarii Historiæ et Culturae» і «ШУФЛЯДА: Часопіс Найноўшае Гісторыі».
Творы[правіць | правіць зыходнік]
Кнігі[правіць | правіць зыходнік]
- «…in nostra Livonia»: Дакументальныя крыніцы па гісторыі палітычных адносінаў паміж Вялікім Княствам Літоўскім i Лівоніяй у канцы XV — першай палове XVI стст.: Сістэматызацыя i актавы аналіз / Алег І. Дзярновіч; [Навук. рэд. Г. Я. Галенчанка]; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мн.: Athenaeum, 2003. — ISBN 985-6374-01-4.
- Віцебска-Рыжскія акты XIII—XVII ст.: дагаворы i службовая карэспандэнцыя паміж органамі кіравання горада Віцебска i ганзейскага горада Рыгі (з былога комплекса Ruthenica Дзяржаўнага Гістарычнага Архіва Латвіi) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі; падрыхтаваў А. Дзярновіч. Вып. 1: Дакументы гаспадарча-гандлевыя, XV—XVI стст. — Мн.: Athenaeum, 2005. — 87 с. — (Athenaeum: commentarii historiae et culturae; т. 11). — ISBN 985-6374-14-6.
- Нонканфармізм у Беларусі, 1953—1985 = Belarusian nonconformism: даведнік / аўтар-укладальнік А. Дзярновіч. Т. 1. — Мн.: Athenaeum, 2004. — 251 с. — (Athenaeum; Т. 9: Калекцыя «Архіў наўноўшае гісторыі»). — ISBN 985-6374-08-1.
- Фрэскі гісторыі: артыкулы і эсэ па гісторыі і цывілізацыі Беларусі і Цэнтральна-Усходняй Еўропы / Алег Дзярновіч. — Мн.: Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, 2011. — 244 с. — ISBN 978-985-500-490-6.
У сааўтарстве[правіць | правіць зыходнік]
- Лёс Крэва / А. І. Дзярновіч, А. А. Трусаў, І. М. Чарняўскі. — Мн.: Полымя, 1993. — 48 с. — ISBN 5-345-00625-3.
Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]
- Альманах «METRICIANA» — творчая пляцоўка для даследчыкаў Метрыкі ВКЛ / Алег Дзярновіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 2005. — № 1. — С. 70—72.
- Апошні пазітывіст: да 70-годдзя Георгія Галенчанкі / Алег Дзярновіч // Silva rerum nova: штудыі ў гонар 70-годдзя Г. Я. Галенчанкі / [укладальнікі: А. Дзярновіч, А. Семянчук]. — Вільня—Мінск: Aidai—Athenæum, 2009. — 311 с., [4] л. іл. — С. 26—33. — (Athenæm commentarii historiæ et culturæ; т. 12). — ISBN 978-9955-656-63-0.
- Незаконны досвед: канібалізм у Вялікім княстве Літоўскім і Інфлянтах у XVI—XVIII стст. — паміж інвектывамі храністаў і досведам культурнай антрапалогіі / Алег Дзярновіч // Silva rerum nova: штудыі ў гонар 70-годдзя Г. Я. Галенчанкі / [укладальнікі: А. Дзярновіч, А. Семянчук]. — Вільня—Мінск: Aidai—Athenæum, 2009. — 311 с., [4] л. іл. — С. 84—95. — (Athenæm commentarii historiæ et culturæ; т. 12). — ISBN 978-9955-656-63-0.
- Толькі праз крыніцы (да 70-годдзя Георгія Галенчанкі) / А. І. Дзярновіч // Беларускі археаграфічны штогоднік. — 2007. — Вып. 8. — С. 253—263.
- Пошукі Айчыны: «Літва» і «Русь» у сучаснай беларускай гістарыяграфіі Архівавана 15 красавіка 2022. / А. Дзярновіч // Палітычная сфера. — 2012. — № 18—19(1—2). — С. 30—53. [1]
- Жамойць і Літва / А. Дзярновіч // Наша ніва. — 22 чэрвеня 2013.
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 11 жніўня 2022.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Звесткі пра аўтараў // METRICIANA: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага. Том II. — Мінск: Athenaeum — Аддзел спецыяльных гістарычных навук ІГ НАНБ, 2003. — 260 с. (Athenæum VIII)
- Дзярновіч Алег // pawet.net
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Старонка на academia.edu