Алег Іванавіч Краўчанка
Алег Іванавіч Краўчанка | |
![]() | |
Адукацыя | |
---|---|
Навуковая ступень | кандыдат юрыдычных навук[d] |
Дзейнасць | дыпламат, дзяржаўны дзеяч |
Нараджэнне | 1971 |
Смерць | 25 снежня 2020 |
Але́г Іва́навіч Кра́ўчанка (1971, Мінск — 25 снежня 2020) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі (з 2020).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1994 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1998 годзе — аспірантуру Інстытута філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кандыдат юрыдычных навук. З 1994па 1999 гадах быў аташэ, трэцім сакратаром службы дзяржаўнага пратакола; трэці сакратар, другі сакратар, начальнік аддзела дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 1999—2003 гадах — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь ў Швецыі (Нарвегіі і Даніі па сумяшчальніцтве). У 2003—2007 гадах працаваў у якасці саветніка, намесніка начальніка ўпраўлення — начальніка аддзела ўпраўлення гуманітарнага супрацоўніцтва і правоў чалавека Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2007—2008 гадах займаў пасаду саветніка Пасольства Рэспублікі Беларусь ў ЗША. У 2008—2014 гг. — Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь ў ЗША. У 2014—2017 гадах працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела ЗША і Канады ўпраўлення Амерыкі; начальнік упраўлення Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.[1] Са студзеня 2017 г. па 25 снежня 2020 года быў намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[2].
20 ліпеня 2020 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі[3].
Валодаў англійскай мовай. Жанаты і мае траіх дзяцей.
Памёр 25 снежня 2020 года ў Мінску[4].
Зноскі
- ↑ http://www.pravo.by/document/?guid=3871&p0=P31500011&p1=1
- ↑ http://www.belta.by/president/view/lukashenko-rassmotrel-kadrovye-voprosy-223830-2016/
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 283 «Об О. И. Кравченко» (руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 ліпеня 2020).
- ↑ Памёр намеснік міністра замежных спраў і амбасадар у ЗША Алег Краўчанка