Алег Аблажэй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Аблажэй
Дата нараджэння 6 мая 1954(1954-05-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 мая 2016(2016-05-18) (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба

Алег Аблажэй (6 мая 1954, в. Лезнявічы, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць18 мая 2016, Вільнюс, Літва) — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (1977), Вільнюскі дзяржаўны мастацкі інстытут (1985). Мастацкі рэдактар газеты «Рунь», мастацкі афарміцель дзіцячага часопіса «Лола».

Займаўся жывапісам, акварэллю, ілюструваў кнігі. У яго афармленні ў Беларусі выйшлі творы В. Жуковіча «Гуканне вясны», Д. Бічэль-Загнетавай «Гараднічанка», у Маскве — «Шведскія казкі» Э. Хэмінгуэя, «Сербская паэзія», у Вільнюсе — «Казка пра Султана» і інш. У 1984—1986 у Літве выдадзена серыя канвертаў з партрэтамі літоўскіх дзеячаў, аформленая А. Аблажэем, а таксама серыя паштовак. Малюваў таксама партрэты вядомых дзеячаў, краявіды. Любімая яго тэма — жанчына ў фантастычных строях і проста жанчына. Яго працы выстаўляліся неаднаразова ў Літве, Польшчы, Германіі, Эстоніі, Латвіі, Беларусі.

У Літве Алега Аблажэя добра ведаюць не толькі як мастака, але і як грамадскага дзеяча. Ён прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці «Саюдзіса», супрацоўнічаў з беларускімі арганізацыямі Вільнюса. Член рады Таварыства беларускай культуры, суполкі мастакоў краін Балтыі «Маю гонар».

Пісаў сатырычныя фельетоны для газеты «Рунь».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны літоўскім медалём «За падзеі 13-га студзеня».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Сем казак пра каралеўнаў» (1999, на польскай мове).
  • «Красамоўнае сэрца». — Мінск: Мастацкая літаратура, 2015. — 71 с.

У зборніках[правіць | правіць зыходнік]


Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мілаш Л. Аблажэй Алег: Старонкі будучага даведніка // Кантакты і дыялогі. 1999, № 4.