Алег Аляксеевіч Рафальскі (21 кастрычніка1959, Заброддзе, Чарняхоўскі раён, Жытомірская вобласць, Украінская ССР) — украінскі палітык і навуковец. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Украіны (2010—2014). З 2014 года — дырэктар Інстытута палітычных і этнанацыянальных даследаванняў імя І. Ф. Кураса НАН Украіны. Член-карэспандэнт НАН Украіны, член-карэспандэнт АПН Украіны. Уваходзіць у склад навуковага савета Украінскага гістарычнага часопіса.