Віктар Фёдаравіч Януковіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Віктар Фёдаравіч Януковіч
укр.: Віктор Федорович Янукович
Віктар Фёдаравіч Януковіч
сцяг
4-ы прэзідэнт Украіны
сцяг
25 лютага 2010 — 22 лютага 2014
Прэм'ер-міністр: Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка (2010)
Аляксандр Валянцінавіч Турчынаў (в. а., 2010)
Мікалай Янавіч Азараў (з 2010)
Папярэднік: Віктар Андрэевіч Юшчанка
Пераемнік: Аляксандр Турчынаў (в. а.)
сцяг
Народны дэпутат Украіны VI склікання
23 лістапада 2007 — 19 лютага 2010
Прэзідэнт: Віктар Андрэевіч Юшчанка
сцяг
10 і 13-ы прэм'ер-міністр Украіны
4 жніўня 2006 — 23 лістапада 2007
(в. а. да 18 снежня 2007)
Прэзідэнт: Віктар Андрэевіч Юшчанка
Папярэднік: Юрый Іванавіч Еханураў
Пераемнік: Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка
21 лістапада 2002 — 5 студзеня 2005[1]
Прэзідэнт: Леанід Данілавіч Кучма
Папярэднік: Анатоль Кірылавіч Кінах
Пераемнік: Мікалай Янавіч Азараў (в. а.)
сцяг
Народны дэпутат Украіны V склікання
25 мая 2006 — 12 верасня 2006
Прэзідэнт: Віктар Андрэевіч Юшчанка
сцяг
3-і старшыня Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі
14 мая 1997 — 21 лістапада 2002
Прэзідэнт: Леанід Данілавіч Кучма
Папярэднік: Сяргей Васільевіч Палякоў
Пераемнік: Анатоль Міхайлавіч Блізнюк
 
Партыя: 1) КПСС (1979/1980[2]—1991)
2) Партыя рэгіёнаў (2000–2010)
Адукацыя: Данецкі політэхнічны інстытут у 2001 годзе — факультэт міжнароднага права Украінскай акадэміі знешняга гандлю.[3]
Навуковая ступень: доктар эканамічных навук[4]
Прафесія: інжынер-механік
Дзейнасць: палітык, інжынер, эканаміст, аўтагоншчык
Веравызнанне: Праваслаўе, Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата
Нараджэнне: 9 ліпеня 1950(1950-07-09) (66 гадоў)
Янакіева[d], Данецкая вобласць, УССР, СССР
Бацька: Фёдар Уладзіміравіч Януковіч
Маці: Вольга Сямёнаўна Лявонава
Жонка: Людміла Аляксандраўна Януковіч[d]
Дзеці: сыны - Аляксандр і Віктар
 
Аўтограф: Viktor Yanukovych signature.svg
 
Узнагароды:

Ві́ктар Фёдаравіч Януко́віч (укр.: Віктор Федорович Янукович; нар. 9 ліпеня 1950, Янакіева, УССР) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, які з'яўляўся чацвёртым прэзідэнтам Украіны з лютага 2010 года да адхілення ад улады ў лютым 2014 года[5][6].

Біяграфія

Нарадзіўся ў працоўным пасёлку Жукаўцы ля горада Енакіева, Данецкай вобласці (тады — Сталінскай), бацька Фёдар Уладзіміравіч (1923—1991) — металург, маці Вольга Сямёнаўна (руская) (1925—1952) — медсястра. Прозвішча Януковіч беларускага паходжання (ад беларускага імя Янук — народнай формы каталіцкага імя Ян).

Быў двойчы судзімы (15 снежня 1967 і 8 чэрвеня 1970) — прасядзеў у турме за крымінальныя злачынствы, у агульным, тры з паловай гады. 1978 года судзімасці былі знятыя.

Скончыў Данецкі політэхнічны інстытут, Украінскую акадэмію знешняга гандлю.

У 1970-90-я гады на інжынерных і кіруючых пасадах у аўтатранспартнай сістэме Данбаса, у т.л. генеральным дырэктарам вытворных аб'яднанняў «Данбастрансрамонт», «Укрвуглепрамтранс». З 1996 года намеснік кіраўніка, з 1997 па 2002 год з'яўляўся губернатарам Данецкай вобласці на ўсходзе Украіны, адначасова ў 1999—2001 старшыня Данецкай абласной рады.

З 21 лістапада 2002 года па 31 снежня 2004 года з'яўляўся прэм'ер-міністрам Украіны пад кіраўніцтвам прэзідэнта Леаніда Кучмы. У знешняй палітыцы кабінет Януковіча лічыўся блізкім да Расіі, але заяўляў пра падтрымку членства Украіны ў Еўрапейскім Саюзе.

Паводле афіцыйных вынікаў рэферэндуму, у 2004 годзе Януковіч, які быў адным з асноўных кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду, упершыню быў абраны прэзідэнтам, перамогшы свайго апанента па другому туру, Віктара Юшчанку; але на фоне шырокараспаўсюджаных грамадзянскіх пратэстаў і мітынгаў на Майдане Незалежнасці ў Кіеве (вядомых пад назвай «Аранжавая рэвалюцыя» (укр.: Помаранчева революція) Вярхоўны суд Украіны прызнаў несапраўднымі вынікі другога туру выбараў з-за вялікай колькасці абвінавачванняў у фальсіфікацыях і запалохваннях выбаршчыкаў і прызначыў паўторныя выбары. У выніку паўторных выбараў Юшчанка стаў прэзідэнтам краіны.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў Януковіч пайшоў у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра, аднак застаўся ў апазіцыі і выступіў з крытыкай эканамічнага курсу прэзідэнта і новага прэм'ер-міністра Юліі Цімашэнкі. На парламенцкіх выбарах 2006 года перамагла «Партыя рэгіёнаў», кіраўніком якой быў Януковіч, а 4 жніўня 2006 года, пасля зацяжнога палітычнага крызісу ва Украіне, ён у другі раз стаў прэм'ер-міністрам, якім заставаўся да 18 снежня 2007 года.

У 2010 годзе Януковіч перамог Юлію Цімашэнку ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў, заняўшы пасаду кіраўніка дзяржавы. Януковіча абвінавачваюць ў спробе цэнтралізацыі ўлады і знішчэння галоўнай апазіцыйнай партыі «Блока Юліі Цімашэнкі», кіраўніца якога ў 2011 годзе была асуджаная на сем гадоў турэмнага заключэння, а супраць яе саратнікаў па другім урадзе былі ўзбуджаныя крымінальныя справы, што было расцэнена міжнароднай супольнасцю як палітычны пераслед. Апроч таго ў судовым парадку была скасаваная палітычная рэформа 2004 года, якая аслабляла паўнамоцтвы прэзідэнта, і была адноўленая канстытуцыя 1996 года.

У лістападзе 2013 года пачалася серыя падзей, у выніку якіх Януковіч страціў пасаду прэзідэнта. Ён адхіліў Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС і замест гэтага абраў расійскі крэдыт і больш цесныя сувязі з Расіяй. Гэта прывяло да народных пратэстаў і акупацыі Майдана Незалежнасці ў Кіеве (украінская пра-еўрапейскі настроеная моладзь назвала гэтыя падзеі «Еўрамайдан» (укр.: Євромайдан)). У студзені 2014 года Еўрамайдан ператварыўся ў кровапралітныя сутыкненні на Майдане Незалежнасці і ў іншых раёнах Украіны, калі ўкраінскія грамадзяне сутыкнуліся з атрадамі Беркута і іншымі падраздзяленнямі міліцыі. У лютым 2014 года Украіна апынулася на мяжы грамадзянскай вайны, калі жорсткія сутыкненні паміж дэманстрантамі і вайскамі спецпадраздзяленій прывялі да вялікай колькасці загінулых і параненых. 21 лютага 2014 года Януковіч заявіў, што пасля працяглых дыскусій ён дасягнуў пагаднення з апазіцыяй. Аднак у той жа дзень ён адправіўся са сталіцы ў Харкаў, пасля чаго праз Крым з'ехаў на поўдзень Расіі.

22 лютага ўкраінскі парламент прыняў пастанову, якой канстатаваў, што прэзідэнт неканстытуцыйным чынам самаўхіліўся ад ажыццяўлення канстытуцыйных паўнамоцтваў і ёсць такім, які не выконвае свае абавязкі. Улічваючы самавольнае знікненне прэзідэнта, Вярхоўная Рада Украіны прызначыла на 25 мая датэрміновыя выбары Прэзідэнта і праз два дні выдала ордэр на арышт Януковіча, абвінаваціўшы яго ў «масавых забойствах грамадзянскага насельніцтва». Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, парламент Украіны не адхіляў Прэзідэнта ад пасады, а толькі канстатаваў незаконныя ўцёкі кіраўніка дзяржавы (яго самаўхіленне), у выніку якіх ён дэ-факта перастаў выконваць свае абавязкі.

Пасля ад'езду Януковіч правёў некалькі прэс-канферэнцый, у адной з якіх заявіў, што застаецца легітымным кіраўніком дзяржавы. Аднак, паводле сацыялагічнага апытання, якое праводзілася ў красавіку 2014 года, толькі 4,9 % рэспандэнтаў выказалі жаданне вяртання Януковіча на пасаду прэзідэнта Украіны.

3 кастрычніка некалькі інфармацыйных агенцтваў паведамілі, што, паводле заявы, зробленай памочнікам міністра ўнутраных спраў Украіны Антонам Герашчанкам, «сакрэтным указам» Уладзіміра Пуціна Януковіч атрымаў расійскае грамадзянства. У той жа дзень прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ён нічога ня ведае пра гэта і не бачыў такога ўказа.

Гл. таксама

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 276. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Зноскі

  1. Указ Президента України № 9/2005 від 5 січня 2005 року «Про відставку Кабінету Міністрів України».(укр.) 
  2. Глядзі лентапедыю. Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2012.
  3. Ва Украіне пачалася кампанія перад 2-м турам галасавання. ІТАР-ТАСС (2010-01-26). Праверана 1 лютага 2010. ]
  4. Віктар Януковіч. Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2012.
  5. http://w1.c1.rada.gov.ua/pls/radan_gs09/ns_golos?g_id=3863 Постанова про усунення і результати голосування по ній на сайті верховної ради України (укр.) 
  6. Рада усунула Януковича — на сайті Української правди (укр.) 

Спасылкі


Папярэднік:
Іван Федарэнка
Прэзідэнт
Нацыянальнага алімпійскага камітэта
Украіны

20022005
Пераемнік:
Сяргей Назаравіч Бубка
Папярэднік:
Анатоль Кірылавіч Кінах
Прэм'ер-міністр Украіны
Flag of Ukraine.svg

21 лістапада 200231 снежня 2004
Пераемнік:
Мікалай Янавіч Азараў (в. а.)
Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка
Папярэднік:
Юрый Іванавіч Еханураў
Прэм'ер-міністр Украіны
Flag of Ukraine.svg

4 жніўня 200623 лістапада 2007
Пераемнік:
Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка
Папярэднік:
Віктар Андрэевіч Юшчанка
Прэзідэнт Украіны
Flag of the President of Ukraine.svg

25 лютага 201022 лютага 2014
Пераемнік:
Аляксандр Валянцінавіч Турчынаў (в. а.)
Пётр Аляксеевіч Парашэнка

Шаблон:Віктар Януковіч

Шаблон:Першая дзясятка спісу Партыі рэгіёнаў на парламенцкіх выбарах ва Украіне 2006 года Шаблон:Першая дзясятка спісу Партыі рэгіёнаў на парламенцкіх выбарах ва Украіне 2007 года Шаблон:Улада ў Данецкай вобласці