Алег Георгіевіч Даўгяла
Выгляд
| Алег Георгіевіч Даўгяла | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1 мая 1930 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1 красавіка 1986 (55 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | урач, выкладчык |
| Навуковая сфера | медыцына |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
| Навуковае званне | прафесар |
| Альма-матар |
|
Алег Георгіевіч Даўгя́ла (1 мая 1930—1 красавіка 1986) — вучоны ў галіне тэрапіі. Доктар медыцынскіх навук (1968), прафесар (1972).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]А. Г. Даўгяла нарадзіўся ў горадзе Полацк Віцебскай вобласці. У 1955 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут, дзе працаваў з 1960 года. З 1971 года працаваў у Віцебскім медыцынскім інстытуце — загадчык кафедры (1971—1986)[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]А. Г. Даўгяла аўтар навуковых прац па зменах у печані ад ачаговай пнеўманіі, механізмах развіцця сардэчнай недастатковасці і ішэмічнай хваробы сэрца, распрацоўцы безлекавых метадаў прафілактыкі ішэмічнай хваробы і артэрыяльнай гіпертэнзіі і інш.
Сярод апублікаваных прац:
- Патогенез, клиника и лечение хронической недостаточности кровообращения. — Мн., 1974;
- Ишемическая болезнь сердца: ранняя диагностика и безлекарственная профилактика в поликлинических условиях. — Мн., 1986 (у сааўтарстве з Н. М. Федарэнка).
Зноскі
- ↑ Кафедра пропедевтики внутренних болезней ВГМУ(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).