Алег Мікалаевіч Дыбаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Алег Дыбаль)
Футбол
Алег Дыбаль
Поўнае імя Алег Мікалаевіч Дыбаль
Нарадзіўся 28 снежня 1993(1993-12-28) (30 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2011 Партызан (Мінск)
2012 Рудзенск 9 (0)
2014 Альфа Мінск 18 (1)
2015 Крумкачы Мінск 5 (0)
2015 Альфа Мінск 2 (0)
2016 Ашмяны-БДУФК 1 (0)
2016—2017 Вікторыя (Мар’іна Горка) 36 (5)
2018 Крумкачы Мінск 21 (0)
2023—0000 Аўтазаводзец-Трактар 17 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Алег Дыбаль (нар. 28 снежня 1993) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Трактара».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец ДЮСШ МТЗ-РІПА Мінск (2007—2008).

У 2019 годзе асуджаны на дзевяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па 328-м артыкуле Крымінальнага кодэкса, за захоўванне і распаўсюд наркотыкаў[1][2][3][4].

Выйшаў з калоніі восенню 2022 года, а з пачатку 2023 года стаў выступаць у Другой лізе за мінскі «Трактар».

Зноскі