Алег Міхайлавіч Аляхновіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Міхайлавіч Аляхновіч
Дата нараджэння 9 студзеня 1940(1940-01-09) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук (1988)
Навуковае званне
Альма-матар

Алег Міхайлавіч Аляхновіч (нар. 9 студзеня 1940, Магілёў) — беларускі фалькларыст, музыкант. Кандыдат філалагічных навук (1988), прафесар (2003).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры (спецыяльнасць «Культасветработа», кваліфікацыя «Дырыжор народнага аркестра», 1967), Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (аспірантура, 1987).

Працаваў у Тамбоўскім філіяле Маскоўскага дзяржаўнага інстытута культуры (выкладчык, 1967—1975), з 1975 — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (факультэт беларускай і сучаснай мастацкай культуры, кафедра рэжысуры абрадаў і святаў, прафесар), адначасова мастацкі кіраўнік народнага фальклорнага калектыва «Крынічанька» (гар. пас. Рудзенск, Мінская вобласць).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: музычны фальклор на сцэне, ва ўстановах адукацыі і культуры; абрадава-святочная культура беларусаў.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Проблемы фольклоризма в современной хоровой самодеятельности Белоруссии : диссертация … кандидата филологических наук : 10.01.09 : защищена 00.00.1988 : утверждена 28.12.1988 / Алехнович Олег Михайлович. — Минск, 1988.
  • Беларускі музычны фальклор / А. М. Аляхновіч, М. В. Рахчэеў, У. Д. Каструлёў. — Мінск, 1996.
  • Веснавыя святы : дапаможнік для настаўнікаў і выхавальнікаў / аўтары-укладальнікі: А. Аляхновіч, А. Лозка. — Мінск, 2000.
  • Зімовыя святы : дапаможнік для настаўнікаў і выхавальнікаў / аўтары-укладальнікі: А. Аляхновіч, А. Лозка. — Мінск, 1999.
  • Народная песня ў мастацкай самадзейнасці / А. М. Аляхновіч. — Мінск, 1991.
  • Народная песня ў школе : дапаможнік для настаўнікаў музыкі і спеваў, класных кіраўнікоў, выхавальнікаў / А. М. Аляхновіч. — Мінск, 2004.
  • Фальклор у выхаванні школьнікаў : дапаможнік / А. М. Аляхновіч. — Мінск, 2008.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аляхновіч Алег Міхайлавіч / В. В. Давідовіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск, 2010. — Т. 1. — С. 134.
  • Аляхновіч Алег Міхайлавіч / І. У. Салаклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2005. — Т. 1. — С. 56.