Рудзенск
Гарадскі пасёлак
Рудзенск
| ||||||||||||||||||||||||||
Ру́дзенск[3] (трансліт.: Rudziensk, руск.: Руденск) — гарадскі пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Знаходзіцца за 22 км ад Мар’інай Горкі, 41 км ад Мінска. на дарозе Р69, Смалявічы — Шацк.
- Геаграфія
Сімвалы[правіць | правіць зыходнік]
Герб Рудзенска не мае афіційнага статуса. Створаны 1 лістапада 2012 года. Апісанне: У блакітным полі «іспанскай» тарчы па сярэдзіне знаходзіцца балотная руда. Аўтар герба — Паўлюк Шапецька[4].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню Рудзенск успамінаецца ў XIX ст. як вёска Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. У XIX стагоддзі вёска, з пабудовай Лібава-Роменскай чыгункі — станцыя з пасёлкам. Аднак на карце 1800 года на месцы сучаснага пасёлка існавала паселішча «Руденок», якое і магло быць сённяшнім Рудзенскам з глыбейшай гісторыяй.
У 1873 годзе заснавана чыгуначная станцыя, каля якой вырас пасёлак.
У 1897 годзе тут існаваў хлебазапасны магазін, буфет, лаўка, пітны дом.
У пачатку XX стагоддзя з чыгуначнай станцыі штогод адпраўлялася каля 1 млн. пудоў груза, пераважна дровы, паліматэрыялы, будаўнічы лес.
У Першую сусветную вайну ў жніўні-верасні 1915 года адбыліся хваляванне салдат Заходняга фронту і першай палове жніўня 1915 года адбыўся пагром, учыненымі навабранцамі русскай войскі, да якіх далучыліся чыгуначные служачыя[5].
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
У канцы лютага 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска знаходзілася пад акупацыяй Польшчы.
З 31 ліпеня 1920 года ў БССР. У 1918 годзе працавала працоўная школа першай ступені, у якой у 1922 годзе займалася каля 30 вучняў. 12 лютага 1935 годзе быў утвораны Рудзенскі раён з цэнтрам Рудзенск. 6 ліпеня 1935 годзе перайменаваны ў Смілавіцкі, які з 11 лютага 1938 года атрымаў ранейшую назву. На пачатку 1930-ых гадоў працавалі паравы і вадзяны млын, кузня. 27 верасня 1938 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Рудзенску прысвоены статус гарадскога пасёлка.
Пад час 2-й сусветнай вайны немцы акупіравалі Рудзенск 30 чэрвеня 1941 года. 10 кастрычніка 1941 года карны батальён забіў 180 чалавек. З 1941 па 1944 года Рудзенскі раён страціў 4,7 тыс. чал., Рудзенск — 560 чал. З ліпеня 1941 года ў Рудзенску і раёне дзейнічала патрыятычнае падполле[6]. 4 ліпеня 1944 года быў вызвалены.
20 студзеня 1960 года Рудзенскі раён быў скасаваны, Смілавіцкі сельсавет перададзены Чэрвеньскаму, Навапольскі, Шацкі — Уздзенскаму, Голацкі, Дрычынскі, Дукорскі, Пярэжырскі, Сяргеевіцкі, Цітвянскі і г.п. Рудзенск — Пухавіцкаму раёнам.
29 чэрвеня 2010 года Савет Міністраў прыняў пастанову № 976 «Аб дзяржаўнай праграме будаўніцтва буйных жылых раёнаў для жыхароў Мінска ў гарадах-спадарожніках і вынасу (пераносу) са сталіцы ў населеныя пункты рэспублікі некаторых вытворчых аб’ектаў» згодна якой гарадскі пасёлак прэтэндэнт на статус горада-спадарожніка г. Мінска[7].
Яўрэі[правіць | правіць зыходнік]
У 1939 годзе у Рудзенску жыло 176 яўрэяў. У 1913 годзе яўрэям належала 9 крам (у т.л. усе 3 бакалейныя, абедзве галантарэйныя, адзіная піўная). У 1-й палове жніўня 1915 года адбыўся пагром, учынены навабранцамі з рускага войска, да якіх далучыліся чыгуначныя службоўцы. Восенню 1915 года ў Рош-гашана ў Рудзенску адбыўся яшчэ адзін пагром, учынены салдатамі рускага войска. У 1922 годзе ў Рудзенску 41 чалавек падпісаў пратэст супраць пераследу на рабінаў і меламедаў. Летам 30 чэрвеня 1941 года Рудзенск занялі часці вермахта. Пасля акупацыі было створана гета. У кастрычніку 1941 года гета ліквідавана. У 1955 на магіле расстраляных яўрэяў пастаўлены абеліск.
- Мемарыяльны знак ахвяр нацызму.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Дэмаграфічныя дадзеныя[правіць | правіць зыходнік]

- 1888 год — 14 двароў
- 1897 год — 318 чал. (37 двароў, 167 жыхароў. Урочышча — 7 двор, 52 жыхароў і чыгуначнай станцыя, 4 двары, 44 жыхары).
- пачатак XX ст. — 50 двароў, 204 жыхары. У маёнтку — 1 двор, 3 жыхары і чыгуначнай станцыя, 32 двары, 174 жыхары.
- 1959 год — 5761 жыхар
- 1995 год — 3,7 тыс. чал.[8]
- 2000 год — 2,8 тыс. чал.
- 1 студзеня 2002 года — 3,0 тыс. чал.
- 2006 год — 2,9 тыс. чал.
- 2009 год — 2,8 тыс. чал.
- 2011 год — 2 748 чал.
- 2016 год — 2 725 чал.[9]
- 1 студзеня 2017 год — 2 714 чал.[10]
Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўная царква. У 2010 годзе пачалося будаванне царквы прападобнай Ефрасінні Полацкай, на данны момант ідуць працы па ўзвядзенні падмуркавых сцен храма. Наватворны прыход атрымаў сведчанне пра дзяржаўную рэгістрацыю 29.12.2003.[11]
- Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла. У ліпені 2013 года распачата будаўніцтва на месцы былога помніка Леніну[12].
- Царква Благадаць — ХВЕ.
- Царква евангельскiх хрысцiян баптыстаў. Знаходзіцца на вул. Першатравеньская дом 4.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
- Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
- ААТ «Рудзенск»[13].
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Чыгуначны[правіць | правіць зыходнік]
Праз тэрыторыю гарадскога пасёлка праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Знаходзіцца станцыя Рудзенск
Аўтамабільны[правіць | правіць зыходнік]
- Дарога Р-69, Лагойск — Рудзенск — Шацк.
Сацыяльная сфера[правіць | правіць зыходнік]
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
- Рудзенская сярэдняя школа.
- Рудзенскі яслі-сад[14].
Медыцына[правіць | правіць зыходнік]
- Бальніца. Медыцынскія паслугі надае гарадская бальніца. Бальніца разлічана на 25 тэрапеўтычных ложкаў. Колькасць абслугоўваных пацыентаў складае — 95 чалавек у змену [15]. На 1 студзеня 2018 года Рудзенская ГБ абслугоўвае 5434 чалавекі, з іх дарослае насельніцтва — 4402, дзіцячае — 1032. Радыус абслугоўвання — 30 кіламетраў, абслугоўвае 37 вёсак. Для медычнага забеспячэння ёсць санітарны аўтатранспарт. Перспектыўны план будавання горада-спадарожніка Рудзенск (разліковая колькасць 67000 чалавек) уключае будаванне бальнічнага комплексу, што складаецца са стацыянара з кругласуткавым знаходжаннем пацыентаў на 600 ложкаў, паліклінікі на 1400 наведанняў у змену, стварэнне шасці брыгад хуткай медычнай дапамогі, а таксама дапаможныя падраздзяленні (гараж, цэнтральнае стэрылізацыйнае аддзяленне, кацельня, пральня і г.д.).[16]
- Паліклініка.
- Сацыяльная сфера
Культура і грамадства[правіць | правіць зыходнік]
- Дзейнічаюць 3 бібліятэкі.
- Дом культуры. Пабудаваны ў 1950-х гадах. У доме культуры дзейнічае ансамбль народнай песні «Крынічанька» (мастацкі кіраўнік — Алег Міхайлавіч Аляхновіч).
Спорт[правіць | правіць зыходнік]
- У г.п. Рудзенск быў зарэгістраваны беларускі футбольны клуб Рудзенск. У сезоне 2012 клуб меў істотныя фінансавыя праблемы, у выніку чаго вылецеў з Першай лігі і спыніў існаванне.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Капліца на могілках (разбурана ў савецкі час);
- Помнік Леніну (1947). Дэмантаваны. Скульптура захоўваецца на тэрыторыі гаспадарчага двара былога саўгаса «Рудзенскі» (цяпер — гаспадарка належыць «Мінскметрабуд»[17];
- Чыгуначная станцыя (пабудова пач. XX ст.);
- Брацкая магіла (1941—1944 гады).
- Памятная таблічка на доме культуры ў гонар беларускага паэта Міхася Чарота.
- Помнік у гонар заснавання горада.
- Памятная таблічка у гонар партызан Рудзенскага раёна на чыгуначным вакзале. Брыгады:2-я Мінская; «Беларусь»; 3-я Мінская імя С. М. Будзённага; «Буравеснік».
- Мемарыяльны знак на месцы, дзе 10 кастрычніка 1941 года расстралялі 190 мясцовых жыхароў габрэйскай нацыянальнасці.
- Памятная таблічка на Рудзенскай школе ў гонар ваяра інтэрнацыяналіста Леаніда Ісакавіча Бярковіча[18].
- Памятная таблічка на вуліцы Чкалава ў гонар Героя Савецкага Саюза Міхала Зялёнкіна[19].
- Памятная таблічка на Рудзенскай школе ў гонар Герой Савецкага Саюза Міхала Зялёнкіна.
- Памятная таблічка на Рудзенскай школе ў гонар беларускага паэта Генадзь Кляўко.
- Валун з памятнай дошкай. Закладзены 22 чэрвеня 2012 года ў гонар 110-годдзя з дня народзінаў навукоўца-лесавода Івана Юркевіча[20].
- Помнік расстраляным савецкім грамадзянам падчас Другой сусветнай вайны[20].
Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]
- Сінагога. Знаходзілася на сучаснай вуліцы Розы Люксембург. З 1935 года ў будынку знаходзіўся Рудзенскі ДК[21].
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Міхась Чарот — беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч.
- Яўген Мікалаевіч Паўловіч — беларускі балетнік, педагог.
- Андрэй Уладзіміравіч Праневіч — беларускі фехтавальшчык, паралімпійскі чэмпіён (2016).
- Іван Фадзеевіч Кудзелька — партыйны і дзяржаўны дзеяч.
- Таіса Бондар — беларуская пісьменніца, перакладчыца.
- Валерый Сяргеевіч Дайнэка — заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, вакаліст і аранжыроўшчык. З 1977 да 1992 года і з 1998 да нашых дзён прымае ўдзел у вакальна-інструментальным ансамблі «Песняры».
- Міхаіл Міхайлавіч Зялёнкін — Герой Савецкага Саюза, беларускі мастак.
- Хвядос Шынклер — пісьменнік.
- Авель Саламонавіч Фрыд — ваенны лекар тэрапеўт, генерал-маёр.
- Галіна Іванаўна Юркова-Данелія — кінарэжысёр, актрыса.
- Леанід Ісакавіч Бярковіч — ваяр-інтэрнацыяналіст[22].
- Галерэя
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Рудзенскі раён
- Пасёлкі гарадскога тыпу Мінскай вобласці
- Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі
- Рудзенскі сельсавет
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Рудзе́нск
- ↑ https://puchavickirajon.info/%D0%B3%D0%B5%D1%80%D0%B1%D1%8B/
- ↑ РУДЕНСК
- ↑ БелЭн, 2001
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29.06.2010 N 976 "О Государственной программе строительства крупных жилых районов для жителей г. Минска в городах-спутниках и выноса (переноса) из столицы в населенные пункты республики некоторых производственных объектов"
- ↑ Беларусь, 1995
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ http://sobornevsky.by/blagochinie/hram-prepodobnoj-efrosinii-polockoj/
- ↑ https://realty.tut.by/news/building/578566.html Архівавана 30 студзеня 2018.
- ↑ http://rudensk.com/company/o-kompanii/
- ↑ https://sad-rudensk.schools.by/ Архівавана 16 студзеня 2021.
- ↑ http://mgorka-crb.by/o-bolnice/
- ↑ http://www.gorka.by/?p=41408
- ↑ Дым, М., Зеневіч, М. Рудзенск у мроях: Штрых-партрэт аднаго з гарадоў-спадарожнікаў Мінска / Мікалай Дым, Мікалай Зеневіч // Народная воля. — 2017. — № 17 (4166). — 28 лютага. — С. 3.
- ↑ http://www.gorka.by/?p=45567
- ↑ http://www.gorka.by/?p=27198 Архівавана 22 студзеня 2020.
- ↑ а б https://1prof.by/news/in_the_country/rudensk_gorod-sputnik_no_vse-taki_poselok.html(недаступная спасылка)
- ↑ http://belsmi.by/archive/article/109180 Архівавана 22 верасня 2019.
- ↑ http://afgan.ru/memorial/76berkovich-li-afgan-.html
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748, [1] с. — 3000 экз. — ISBN 985-01-0251-9
- Рудзенск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 428. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Рудзенск // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 628. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рудзенск
- РУДЕНСК — http://www.rujen.ru/