Алег Міхайлавіч Двігалёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Міхайлавіч Двігалёў
Сцяг Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь Сцяг
18 ліпеня 2017 — 18 жніўня 2018
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Папярэднік Сяргей Гурулёў
Пераемнік Раман Галоўчанка

Нараджэнне 21 мая 1965(1965-05-21) (58 гадоў)
Адукацыя Мінскае вышэйшае ваеннае інжынернае вучылішча (1987)
Ваенная служба
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр

Але́г Міха́йлавіч Двігалё́ў (нар. 21 мая 1965 на востраве Вітэ, Мурманская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь (20172018).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1987 годзе скончыў Мінскае вышэйшае ваеннае інжынернае вучылішча.

Ваенную службу праходзіў на пасадах начальніка разліку антэннага паста радыётэхнічнай батарэі зенітнага ракетнага дывізіёна, намесніка камандзіра радыётэхнічнай батарэі — афіцэра навядзення зенітнага ракетнага дывізіёна, начальніка ўлікова-аперацыйнага аддзялення — начальніка штаба мясцовай абароны склада ракетна-артылерыйскага ўзбраення і боепрыпасаў, начальнік улікова-аперацыйнага аддзялення склада ракетна-артылерыйскага ўзбраення і боепрыпасаў, старшага афіцэра групы апрацоўкі інфармацыі цэнтра аператыўнай разведкі каманднага пункта Войскаў ППА, старшага афіцэра групы апрацоўкі інфармацыі цэнтра аператыўнай разведкі цэнтральнага каманднага пункта, начальніка цэнтра аператыўнай разведкі цэнтральнага каманднага пункта.

Пасля заканчэння ў 2001 годзе Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь ваенную службу праходзіў на пасадах намесніка начальніка па выхаваўчай рабоце цэнтральнага каманднага пункта Войскаў ППА, намесніка начальніка пункта вайсковай часці ВПС і войскаў ППА, камандзіра вайсковай часці - намесніка па баявым кіраванні начальніка Галоўнага штаба ВПС і войскаў ППА.

Пасля заканчэння ў 2008 годзе факультэта Генеральнага штаба ўстановы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» ваенную службу праходзіў на пасадзе начальніка штаба - першага намесніка камандуючага войскамі ПЗАТК ВПС і войскаў ППА.

28 чэрвеня 2011 года прызначаны на пасаду начальніка галоўнага штаба - першага намесніка камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны.

18 ліпеня 2017 года прызначаны старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь[1].

16 жніўня 2018 года ўказам Прэзідэнта папярэджаны аб няпоўнай службовай адпаведнасці за невыкананне даручэнняў Прэзідэнта Беларусі па комплексным развіцці Аршанскага раёна і неналежнае выкананне службовых абавязкаў[2].

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 255 «Об О.Н.Двигалеве». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (18 ліпеня 2017).
  2. Службовыя асобы прыцягнуты да адказнасці за невыкананне даручэнняў Прэзідэнта (бел.). Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 18.08.2018.