Мікалай Ільясавіч Азаматаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Мікалай Азаматаў
Сцяг Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь Сцяг
30 снежня 2003 — 4 снежня 2009
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Сяргей Гурулёў

Нараджэнне 1938
Адукацыя
Дзейнасць вынаходнік
Узнагароды
ордэн Айчыны III ступені Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Мікала́й Ілья́савіч Азама́таў (нар. 1938 у ауле Адамій Чырвонагвардзейскага раёна, Краснадарскі край) — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь (20032009).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1967 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт. Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі і Беларускай інжынерна-тэхнічнай акадэміі. Ганаровы радыст СССР.

У 1967—1976 — начальнік тэхнічнага бюро, вядучы інжынер, начальнік лабараторыі, намеснік начальніка, начальнік аддзела на Мінскім электрамеханічным заводзе.

У 1976—1987 — намеснік начальніка аддзялення, начальнік комплекснага тэматычнага аддзялення, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце — галоўны інжынер Навукова-даследчага інстытута сродкаў аўтаматызацыі.

У 1987—1998 гадах — першы намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце — галоўны інжынер НВА (з 1996 года ДНВА) «Агат» — першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце — галоўны інжынер НДІ СА (з 1996 года ДП «НДІ СА»).

У 1998—2003 гадах — генеральны дырэктар ДНВА «Агат» — дырэктар ДП «НДІ СА», генеральны канструктар па аўтаматызаваным сістэмам кіравання і інфармацыйных тэхналогіях Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь — генеральны дырэктар ДНВА «Агат» — дырэктар УП «НДІ СА».

30 снежня 2003 года прызначаны старшынёй утвораннага Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.[1]

4 снежня 2009 вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта ў сувязі з выхадам у адстаўку.[2]

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар 69 навуковых прац, у тым ліку 12 вынаходак.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», ордэнам Айчыны III ступені, двума медалямі. Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за працу «Распрацоўка, асваенне ў вытворчасці і экспартная пастаўка новага пакалення палявой аўтаматызаванай сістэмы кіравання групоўкай ракетных войск».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]