Алена Аляксандраўна Новік
Алена Аляксандраўна Новік | |
---|---|
Нараджэнне |
10 красавіка 1962 (61 год) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык, настаўніца |
Узнагароды |
Алена Аляксандраўна Новік (нар. 10 красавіка 1962, Алёхнавічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі педагог, член Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, гісторык.
Працавала выхавацелем, настаўніцай пачатковых класаў, настаўніцай гісторыі, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, дырэктарам установы адукацыі «Шчэпіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа» Клецкага раёна Мінскай вобласці.
Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджана юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь[1].
Зноскі
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 10 красавіка
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў Беларусі
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання