Алена Андрэеўна Кіш
Алена Андрэеўна Кіш | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1949 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастачка |
![]() |
Алена Андрэеўна Кіш (1889 або 1896, Слуцкі павет, цяпер Слуцкі раён Беларусі — 1949) — беларуская мастачка-прымітывістка, аўтарка маляваных дываноў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Мастачка-вандроўніца, значную частку жыцця хадзіла па вёсках і малявала дываны, часам за кавалак хлеба. Апошнія свае гады жыла ў малодшай сястры. Скончыла жыццё самагубствам, кінулася ў раку.[1]
Звесткі пра жыццё Алены Кіш і яе творы сабраны праз значны час пасля смерці мастачкі з ініцыятывы мастака Уладзіміра Басалыгі, які бачыў яе дываны ў дзяцінстве.
Значная калекцыя твораў захоўваецца ў архівах Заслаўскага гісторыка-культурнага музея.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Дываны з казачна-экзатычнымі сюжэтамі («Ліст да каханага», «Дзева на водах», «Рай», «У райскім садзе» і інш. прадстаўлены ў шматлікіх варыянтах[2]), адметны кампазіцыйным майстэрствам, своеасаблівым бачаннем і ўнікальнай вобразнасцю. Ёсць меркаванне, што змест твораў Алены Кіш звязаны з біяграфіяй мастачкі і яўленнем пра «жаночую долю» і марай пра «рай»[3]. Блізкасць да мясцовай традыцыйнай размалёўкі выявілася ў дэкаратыўнасці прапрацаваных дэталяў, лакальнасці колераў, шырокім выкарыстанні раслінных элементаў, акаймоўцы дываноў.
У снежні 2013 года адбылася выстаўка маляваных дываноў Алены Кіш «На шчасце» са збору Заслаўскага музея ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Выстаўка падрыхтавана мастацтвазнаўкай Таццянай Бембель разам з беларускім мецэнатам Канстанцінам Цэрэтэлі[4]. Адкрываў вернісаж дырэктар гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе», мастацтвазнавец Мікалай Паграноўскі[5].
-
Мікалай Паграноўскі, Хрысціна Вітушка, Таццяна Бембель
-
Мікалай Паграноўскі, Хрысціна Вітушка, Таццяна Бембель
-
-
Мастачка Аксана Аракчэева
-
Уладзімір Парфянок, Руслан Вашкевіч
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
У 1996 годзе, да 100-годдзя нараджэння мастачкі, РУП «Белпошта» выпусціла памятны мастацкі канверт з арыгінальнай маркай.
У 2010 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» створана дакументальная стужка пра лёс мастачкі Алены Кіш «Маляваны рай»[6], рэж. Галіна Адамовіч.
Алена Кіш сярод гераінь аповесці Зараславы Камінскай «Русалкі клічуць».
Зноскі
- ↑ Бройка, Каця. Дзе знайсцi беларускi рай?. Распавядаем пра маляваныя дываны Алены Кiш . Onliner.by (22 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2023. Праверана 23 мая 2023.
- ↑ Басалыга У. Не пагарджаць сьвятым сваім мінулым // «Мастацтва». 1992. № 12. С. 50-52.
- ↑ Оксана Коврик. Женский лик белорусской маляванкі // Женщины на краю Европы. Сб. статей. Ред. Е. Гапова. Минск: ЕГУ, 2003. С. 364—378.
- ↑ Константин Церетели: как сочетаются грузинский лев и белорусский банк (руск.)
- ↑ Выставка «маляванок» Алены Киш: произведения искусства, которые теперь пылятся на чердаках Архівавана 24 студзеня 2021. (руск.)
- ↑ Беларусьфільм: Фільмаграфія Архівавана 14 лістапада 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Карпіцкая К. Алена Кіш: гісторыя самагубства і пасмяротнага прызнання // Наша Ніва: (Электронны рэсурс). — Дата доступу: 12.06.2018.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На сайце «Спадчына Беларусі». Архівавана 5 сакавіка 2016.