Алена Васілеўна Дземідовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Васілеўна Дземідовіч
Дата нараджэння 1983
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2012)
Навуковае званне
Альма-матар

Алена Васілеўна Дземідовіч (нар. 1983) — беларускі гісторык. Спецыяліст па знешняй палітыцы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у першай трэці XVII стагоддзя. Кандыдат гістарычных навук (2012), дацэнт[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла гістарычны факультэт БДУ, пасля магістратуру і аспірантуру. Абараніла ў 2012 годзе кандыдацкую дысертацыю «Вялікае Княства Літоўскае ў знешнепалітычных адносінах Рэчы Паспалітай з Расіяй і Швецыяй у першай трэці XVII ст.»[1].

Працуе ў БДУ: выкладчыца кафедры гісторыі Беларусі Старажытнага часу і Сярэдніх вякоў, дацэнт кафедры міжнародных адносін факультэта міжнародных адносін. Стажыравалася ў Польшчы[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Напрамкі даследаванняў: гісторыя міжнародных адносін Новага часу, палітычная і сацыяльная гісторыя краін Усходняй і Паўночнай Еўропы ў XVI—XVII стагоддзях[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Вялікае Княства Літоўскае ў адносінах Рэчы Паспалітай з Расіяй і Швецыяй у першай трэці XVII ст. Мінск, 2021.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]