Алена Васільеўна Леванцэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Васільеўна Леванцэвіч
Дата нараджэння 1966
Род дзейнасці этналінгвіст
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар

Лена Васільеўна Леванцэвіч (Васілеўская) (нар. 1966) — беларускі навуковец-этналінгвіст. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі УА «БрДУ імя А. С. Пушкіна», сааўтар вучэбна-метадычных дапаможнікаў для студэнтаў-філолагаў «Лінгвакраіназнаўства», «Лінгвакультуралогія».[1]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1987 г. Лена Васільеўна скончыла філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна і па размеркаванні засталася там працаваць — асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам, загадчыкам. Яшчэ будучы на чацвёртым курсе, працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў СШ № 3 г. Брэста, бо на той час не хапала настаўнікаў ў школах.

Завочна вучылася ў аспірантуры пры Інстытуце мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук РБ, вывучала гаворкі Бярозаўшчыны. Вынікам працы сталі кандыдацкая дысертацыя «Лінгвагеаграфічная групоўка гаворак Бярозаўскага раёна» (абаронена ў 1996 годзе) і тры выданні «Атлас гаворак Бярозаўскага раёна» (па фанетыцы, марфалогіі і лексіцы).

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Алена Васільеўна з’яўляецца распрацоўшчыкам дапаможнікаў для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання («Беларуская мова: тыповыя памылкі на цэнтралізаваным тэсціраванні» (2007 г, у сааўтарстве), «Беларуская мова: 27 урокаў з рэпетытарам») (выданні — 2008 г., 2010 г., 2013 г.), вучэбна-метадычныя комплексы і дапаможнікі для студэнтаў-філолагаў: «Гісторыя беларускай літаратурнай мовы: курс лекцый» (2011 г.), «Беларуская дыялекталогія: вучэбна-метадычны комплекс» (2014 г.), «Лінгвакультуралогія: дапаможнік» (2010 г.), «Лінгвістычнае краязнаўства Брэстчыны: курс лекцый» (2013 г.), а таксама «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» (2013 г.) для студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей і інш.

Удзельнічае ў навуковых канферэнцыях і публікуе артыкулы не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі — Украіна, Польшча, Венгрыя, Расія, Літва.

У шматтомным энцыклапедычным выданні «Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць» (2006, с. 176) у раздзеле аб нашай вёсцы адзначана: «Здзітава — радзіма беларускага навукоўца-этналінгвіста А. Леванцэвіч».

Зноскі

  1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Здзітаўская сярэдняя школа» Бярозаўскага раёна. «Здзітава-Радзіма мілая». «Прапілеі», Мінск, 2015. Стар.94