Алена Віктараўна Атрашкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алена Віктараўна Атрашкевіч
Дата нараджэння 1966
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар

Алена Віктараўна Атрашкевіч (нар. 1966, Нова-Барысаў, цяпер у межах Барысава, Беларусь) — беларускі кампазітар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Ленінградскую кансерваторыю па класу кампазіцыі Б. А. Арапа (1989). З 1989 года выкладчык музычна-тэарэтычных дысцыплін Маладзечанскага музычнага вучылішча. З 2004 года адначасова выкладчык Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў (з 2006 года — старшыня прадметна цыклавай камісіі «Мастацтва эстрады (спевы)». Кіраўнік студыі эстраднай песні «Спяваем разам». Аўтар ідэі і мастацкі кіраўнік Адкрытага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні «Маладзічок» г. Маладзечна. Неаднаразова прымала ўдзел ў рабоце журы рэгіянальнага конкурсу эстраднай песні «Адна зямля»[1], аўтар (сумесна з паэткай Таісай Трафімавай) яго гімна[2].


Выбрана ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі трэцяга (2004—2008) і чацвёртага (2008—2012) склікання ад Мінскай вобласці. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю. Член дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя. Член савету спецыяльнага фонду Прэзідента Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар вакальна-сімфанічных твораў, больш за дзесяць музычных спектакляў для дзяцей, а таксама камерных, харавых твораў, вакальных цыклаў, апрацовак аўтарскіх і беларускіх, рускіх, нямецкіх, грузінскіх народных песняў. Супрацоўнічае з беларускімі паэтамі Таццянай Мушынскай, Васілём Жуковічам і інш.

Асноўныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Кантата на вершы М. Дудзіна, «Сакраментальная паэма»,
  • Вакальна-сімфанічная паэма «Кахаю» (для салістаў, змешанага хору і аркестра) на словы Таццяны Мушынскай
  • Харавыя цыклы «Случарыны», «Дыптых»,
  • 5 мініяцюр для дзіцячага хору,
  • 2 струнныя квартэты.

Касеты, сборнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Аўдыёкасета «Лодка детства» з песнямі А. Атрашкевіч (фірма «Ковчег», 2000)
  • Нотны зборнік песень «Лодка детства» (выдавецтва «Четыре четверти», 2001)
  • Рэпертуарны зборнік «Спяваем разам» (2008)

Зноскі

  1. «Адна зямля» сцірае межы//«Рэгіянальная газета», 16 ліпеня 1999 г., № 29 (221)
  2. «Круціся, лёсу калаўрот…»//Сайт «Міхал Клеафас Агінскі»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]