Перайсці да зместу

Алена Леанідаўна Богдан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Леанідаўна Богдан
намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[d]
з 16 сакавіка 2020

Нараджэнне 2 мая 1973(1973-05-02) (51 год)
Член у
Адукацыя
Месца працы

Алена Леанідаўна Богдан, народжаная Чмель, (нар. 2 мая 1973, в. Дзівін, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі урач і дзяржаўны дзеяч, першы намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2020—2021), старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» (2020—2022).

Нарадзілася 2 мая 1973 года ў в. Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.

У 1996 годзе скончыла Беларускі медыцынскі інстытут. Прайшла перападрыхтоўку ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі па спецыялізацыі «Арганізацыя аховы здароўя».

Пасля вну працавала інтэрнам, затым — урачом прыёмнага аддзялення Мінскай дзіцячай абласной клінічнай бальніцы. Пасля перападрыхтоўкі працягнула працаваць у клініцы урачом-неўролагам кансультатыўнай паліклінікі і неўралагічнага аддзялення № 2, пазней — намеснікам галоўнага ўрача па арганізацыйна-метадычнай рабоце Мінскай дзіцячай абласной клінічнай бальніцы[1].

У кастрычніку 2009 года прызначана начальнікам аддзела медыцынскай дапамогі мацярам і дзецям Галоўнага ўпраўлення арганізацыі меддапамогі Міністэрства аховы здароўя, са жніўня 2013 года працавала начальнікам аддзела галоўнага ўпраўлення арганізацыі меддапамогі і экспертызы Міністэрства аховы здароўя[1].

З 21 снежня 2020 года па 29 кастрычніка 2021 года[2] працавала першым намеснікам Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

29 кастрычніка 2021 года прызначана старшынёй Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама[1].

Грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

З 2020 года — старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын»[3]. У 2021 годзе пераабрана на наступны тэрмін па выніках VII Рэспубліканскай справаздачна-выбарчай канферэнцыі гэтага грамадскага аб’яднання[4].

15 сакавіка 2021 года прызначана ў склад Канстытуцыйнай камісіі, якая паводле рэзалюцыі VI Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[5].

Міжнароднае супрацоўніцтва

[правіць | правіць зыходнік]

Супрацоўнічала з рознымі міжнароднымі арганізацыямі ў рамках асноўнай дзейнасці (Дзіцячы Фонд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Фонд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у галіне народанасельніцтва, дабрачынныя фонды, грамадскія арганізацыі).[6]

У 2011 годзе была адным з кандыдатаў у склад Камітэта па палітыцы і каардынацыі Спецыяльнай праграмы навуковых даследаванняў, распрацовак і падрыхтоўкі навуковых кадраў у галіне ўзнаўлення насельніцтва Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.[7]

Зноскі