Перайсці да зместу

Алена Уладзіміраўна Навойкава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Алена Навойкава)
Баскетбол
Алена Уладзіміраўна Навойкава
Нарадзілася 20 красавіка 1973(1973-04-20)[1] (53 гады)
Грамадзянства
Клубная кар’ера[* 1]
1993—1995 Алімпія Познань[d]
1996—1998 ЦСКА Масква[d]
1998—2002 Арка Гдыня
2002 АЗС Познань[d]
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Алена Уладзіміраўна Навойкава, па нараджэнні Мішына (нар. 20 красавіка 1973, Мінск, БССР, СССР) — беларуская баскетбалістка. Майстар спорту СССР. Выступала за зборную Беларусі[2].

Баскетболам пачала займацца ў 1983 годзе ў сталічнай СДзЮСШАР «Гарызонт». Першым трэнерам была Марыя Іванаўна Сялюніна. Выступала за каманды: «Гарызонт» (Мінск — 1989-93), «Алімпія» (Познань, Польшча, Д1 — 1993-94), «Дынама» (Масква, Расія, Д1 — 1994-95), СКА (Самара, Расія, Д1 — 1996-98), «Гдыня» (Польшча, Д1 — 1998—2002), «Познань» (Польшча, Д1 — 2002-03).

Была капітанам нацыянальнай зборнай Беларусі. У яе складзе правяла 23 афіцыйныя матчы, сярэдняя рэзультатыўнасць — 11,1 ачка. Снайперскі рэкорд — 34 ачкі за матч.

Працуе трэнерам СДзЮШАР па баскетболе адзінай прафсаюзнай арганізацыі холдынга «Гарызонт»[3].

Сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР (1989), уладальніца залатых медалёў чэмпіянату Беларусі (1993) і Польшчы (1999, 2000, 2001, 2002), бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі (1995). Чэмпіёнка Еўропы ў складзе юніёрскай зборнай СССР (1990)[4], чэмпіёнка, лепшы снайпер і лепшы гулец юніёрскага першынства кантынента ў складзе зборнай СНД (1992)[5].

Зноскі