Алена Радкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Радкевіч
Род дзейнасці журналістка
Муж Віктар Івашкевіч
Дзеці Станіслаў Віктаравіч Івашкевіч[d]
Месца працы
Узнагароды і прэміі
Медаль Ордэна Пагоні

Алена Радкевіч — беларуская журналістка.

Працавала вядучай радыёстанцыі «Беларуская Маладзёжная», карэспандэнткай Бі-Бі-Сі, расійскай незалежнай прэсы, удзельнічала ў самвыдаце. Ад 1991 — на Радыё Свабода[1].

Здымае аўтарскія відэа пра чэшскі досвед дэмакратыі, рэжысёр дакументальнага фільма «Непахісныя» пра пражскі перыяд жыцця Ларысы і Янкі Геніюшаў, відэацыкла «Падарожжы ў БНР». Прадзюсар перадачы «Зона Свабоды», стварае відэапрадукцыю для сацыяльных сетак[1].

Рэдактар кніг «Турма і здароўе» і «Свабода ў турмах», выдадзеных у серыі «Бібліятэка Свабоды»[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём Ордэна Пагоні (2024)[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У 1982 годзе пабралася шлюбам з журналістам Віктарам Івашкевічам[3]. Іх сын Станіслаў Івашкевіч таксама журналіст.

Зноскі

  1. а б в Алена Радкевіч - Пра аўтара РС - Радыё Свабода || Радио Свобода . www.svaboda.org. Праверана 25 сакавіка 2024.
  2. Рада БНР узнагародзіла розных дзеячоў за заслугі перад беларускім народам . Рацыя (25 сакавіка 2024). Праверана 25 сакавіка 2024.
  3. Сяргей Дубавец. МАЙСТРОЎНЯ. Гісторыя аднаго цуду. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе). — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012. — 464 с.: іл.