Віктар Антонавіч Івашкевіч
Віктар Антонавіч Івашкевіч | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст, палітык |
Дата нараджэння | 21 верасня 1959 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 кастрычніка 2013 (54 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у |
Віктар Антонавіч Івашке́віч (21 верасня 1959, Мінск — 3 кастрычніка 2013) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мінску. З пачатку 1980-х гг. — у моладзевым нацыянальным руху, удзельнік першых, напаўпадпольных незалежніцкіх суполак «Беларуская Майстроўня», «Талака».
Адзін са стваральнікаў падпольнай антысавецкай арганізацыі «Незалежнасць» (1984—1985), у якую ўваходзілі таксама Вінцук Вячорка, Сяргей Дубавец, Сяржук Сокалаў-Воюш, Алесь Суша[1], Генік Лойка, Алесь Костка, Алесь Бяляцкі, Яўген Івашкевіч, Генадзь Сагановіч[2].
Быў сярод арганізатараў маршу-пратэсту па Заходняй Дзвіне-Даўгаве супраць будаўніцтва Даўгаўпілскай ГЭС (1987), экалагічнага маршу па Прыпяці — адной з першых чарнобыльскіх акцый пратэсту (1988), забастоўкі кіроўцаў гарадскіх аўтобусаў у Мінску (1989).
З 1988 г. — у Беларускім народным фронце (БНФ).
У 1991 Віктар Івашкевіч стаў ініцыятарам стварэння страйкавых камітэтаў на мінскіх прадпрыемствах.
Выканаўчы дырэктар Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва»[3].
Да 1996 г. Віктар Івашкевіч быў сакратаром управы БНФ, адказваў за арганізацыю масавых акцый і фінансавае забеспячэнне БНФ.
Уваходзіў у групу лідараў БНФ, якія адкрыта выступілі з крытыкай Зянона Пазняка на з’ездзе партыі ў 1999 годзе.
З 1997 г. Віктар Івашкевіч быў рэдактарам газеты «Рабочий», з 1999 г. — віцэ-прэзідэнтам Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў.
Неаднаразова атрымліваў адміністрацыйныя пакаранні ў выглядзе арыштаў і штрафаў, у знак пратэсту аб’яўляў галадоўку. У кастрычніку 2002 г. асуджаны на два гады абмежавання волі за публікацыю артыкула «Злодзей павінен сядзець у турме», надрукаванага ў газеце «Рабочий» падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі[4], у якім пракуратура ўбачыла паклёп на прэзідэнта Беларусі. Увесь наклад канфіскавалі проста ў друкарні. У снежні 2002 года Віктар Івашкевіч пачаў адбываць пакаранне ў Баранавічах.
Цягам 2007—2009 гадоў быў намеснікам старшыні Партыі БНФ, потым кіраваў яе мінскай гарадской арганізацыяй. На прэзідэнцкіх выбарах 2010 г. Віктар Івашкевіч з’яўляўся даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты ад «Еўрапейскай Беларусі» Андрэя Саннікава. У лютым 2011 г. Віктар Івашкевіч абвясціў пра выхад з партыі БНФ з-за нязгоды з пазіцыяй, якую заняў былы кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў, узначальваў аргкамітэт нацыянальна-дэмакратычнай партыі «Беларускі рух».
Памёр Віктар Івашкевіч у 2013 годзе пасля цяжкай і працяглай хваробы[4].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У 1982 годзе Віктар Івашкевіч пабраўся шлюбам са студэнткай факультэту журналістыкі Аленай Радкевіч. Іх сын Станіслаў Івашкевіч — журналіст, эканамічны аглядальнік, стваральнік Беларускага расследавальніцкага цэнтра.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]Пахаваны на Паўночных могілках Мінска. На яго магіле ўсталяваны помнік, аўтар якога — скульптар Ігар Засімовіч.
Прэміі ў галіне абароны правоў чалавека, якую ўручае «Хартыя'97», у 2013 годзе было нададзена імя Віктара Івашкевіча. У 2014 годзе Партыя БНФ заснавала памятны знак імя Віктара Івашкевіча, якім адзначаюцца перадусім арганізатары найбольш значных масавых акцый[5].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Дубавец. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.
- Уладзімер Арлоў. Імёны Свабоды. — 4-е выд., дап. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020. — 826 с.: іл. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе) ISBN 978-0-929849-83-6
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- svaboda.org
- nashaniva.by
- belapan.by Архівавана 11 кастрычніка 2013.
- Асобы
- Нарадзіліся 21 верасня
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 3 кастрычніка
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Члены Партыі БНФ
- Члены Талакі
- Члены Беларускага народнага фронту «Адраджэнне»
- Члены Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні
- Палітыкі Беларусі
- Рэдактары Беларусі