Алена Рыгораўна Каралёва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Рыгораўна Каралёва
Дата нараджэння 31 снежня 1939(1939-12-31) (84 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці галоўны ўрач, урач, медыцынскі адміністратар
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1994)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Алена Рыгораўна Каралёва (нар. 31 снежня 1939, Ленінград, Расія) — беларускі ўрач-псіхіятр. Доктар медыцынскіх навук (1994), прафесар (1996).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1962).

Працавала ва ўчастковай бальніцы (в. Сухая Даліна Гродзенскі раёна; 1962—1964, галоўны ўрач), Гродзенскім псіханеўралагічным дыспансеры (1964—1975, урач-ардынатар), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1975, медыка-псіхалагічны факультэт, кафедра псіхатэрапіі і клінічнай псіхадыягностыкі, прафесар, у 1995—2006 — загадчык кафедры; у 2006—2010 — загадчык кафедры псіхіятрыі і наркалогіі).

Навуковыя інтарэсы: дэпрэсіі позняга ўзросту; псіхатэрапія; псіхасаматыка.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2005).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Депрессивные психозы периода инволюции (клинико-катамнестическое исследование) : диссертация … доктора медицинских наук : 14.00.18 : защищена 00.00.0000 : утверждена 04.11.1994 / Королева Елена Григорьевна. — Москва, 1994.
  • Каралёва Алена Рыгораўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 401. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Королева Елена Григорьевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 225.
  • Королева Елена Григорьевна // Заведующие кафедрами и профессора Гродненского государственного медицинского (института) университета : биографический справочник. — Гродно, 2003. — С. 292—293.
  • Королева Елена Григорьевна // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету : события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 410.