Алена Рыгораўна Дзянісава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Алена Рыгораўна Фурс)
Алена Рыгораўна Дзянісава
Дата нараджэння 24 снежня 1971(1971-12-24) (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2009)
Навуковае званне
Альма-матар

Алена Рыгораўна Дзянісава (дзявочае прозвішча Фурс; нар. 24 снежня 1971, Пінск) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі Турава-Пінскай праваслаўнай епархіі ў XI—XVII стагоддзях. Кандыдат гістарычных навук (2009), дацэнт (2012)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 24 снежня 1971 года ў Пінску. Скончыла ў 1995 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 2002 годзе — аспірантуру. У 2009 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Праваслаўныя манастыры Турава-Пінскай епархіі ў грамадскім жыцці на беларускіх землях у XI—XVII стст.»[1].

У 1995—1996 гадах працавала настаўнікам Нарачанскай СШ. З 2003 года выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі Старажытнага часу і Сярэдніх вякоў БДУ[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Напрамкі даследаванняў: канфесійная гісторыя Беларусі канца X — XVIII стагоддзяў, праваслаўныя манастыры, гісторыя адукацыі і культуры беларускіх зямель у часы Вялікага Княства Літоўскага[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Гісторыя Беларусі: дапаможнік: у 4 ч. Ч. 1. Мінск, 2018.
  • Да сваёй гісторыі: Сярэднявечча і Ранні Новы час: зборнік навуковых артыкулаў, прысвечаных памяці Паўла Лойкі. Смаленск, 2013.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]