Перайсці да зместу

Алена Сцяпанаўна Аўрынская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Сцяпанаўна Аўрынская
Род дзейнасці журналістка
Дата нараджэння 1941
Дата смерці 2020
Грамадзянства
Месца працы
Узнагароды і прэміі
Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР

Алена Сцяпанаўна Аўрынская (1941 — 2020) — беларуская журналістка[1]. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1982)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў 1941 годзе.

Пачынала кар’еру як радёжурналістка[3]. У 1970-я гады прыйшла ў рэдакцыю эканомікі сельскай гаспадаркі (у далейшым аддзел сельскай гаспадаркі Галоўнай рэдакцыі народнай гаспадаркі) Беларускага тэлебачання. Аўтар-вядучая тэлеперадачы «Дзелавыя сустрэчы». У час яе працы намеснікам галоўнага рэдактара Галоўнай рэдакцыі сельскагаспадарчых праграм БТ на экран выйшла праграма «Запрашаем на вячоркі» (рэж. А. Дудзін, Г. Мезенцаў), многія выпускі якой увайшлі ў фонд культурнай спадчыны Беларусі[4]. Аўтар сцэнарыя фільма «Бусел над Прыпяццю» (рэж. Б. Бандарэнка, 1983)[5], дзе паказала традыцыйна-сямейны стыль разважання вясковага лірычнага героя[6]. У пачатку 1990-х гадоў узначаліла галоўную рэдакцыю знешніх сувязей і мясцовага вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

Напярэдадні 2000 года стала прэс-сакратаром старшыні Мінгарвыканкама[7]. Была аглядальнікам газет «Вячэрні Мінск» і «Мінскі кур’ер».

Памерла ў 2020 годзе[8].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Уменню размаўляць трэба вучыцца i вучыцца / А. Аўрынская // У дапамогу работнiкам тэлебачання і радыёвяшчання : інфарм.-метад. матэрыялы / Дзярж. кам. БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. — Мінск, 1986. — Вып. 2. — С. 31-36.