Алена Уладзіміраўна Хрусталёва
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Алёна Уладзіміраўна Хрусталёва | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзілася |
28 верасня 1980 (43 гады) Краснаярск, Расія |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Расія Беларусь Казахстан |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алё́на Уладзі́міраўна Хрусталё́ва (нар. 28 верасня 1980, Краснаярск) — казахстанская (раней — расійская і беларуская) біятланістка, удзельніца Алімпійскіх гульняў 2010 года ў Ванкуверы, Алімпійскіх гульняў 2002 года, трохразовая чэмпіёнка Еўропы. Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 у Ванкуверы ў індывідуальнай гонцы на 15 км, Заслужаны майстар спорту Расіі, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Казахстан.
Спартыўная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Да таго, як займацца біятлонам, Алёна займалася са сваім бацькам лыжамі. Бацька Алёны, калі ёй было 11 гадоў і яна яшчэ вучылася ў Краснаярску, вырашыў аддаць дачку ў біятлон, так як трэнеры, якія працавалі ў лыжных гонках, не спадабаліся яму з-за жорсткай сістэмы навучання. Першым яе настаўнікам у біятлоне быў Віктар Іванавіч Ермакоў[1].
Да сезону 2000/01 і ў сезоне 2002/03 — 2006/07 выступала за Расію, у сезоне 2001/02 — за Беларусь.
З 2006 года Алёна Хрусталёва выступае за Казахстан, атрымала грамадзянства Рэспублікі Казахстан. Пасля пераезду ў Алматы яна стала трэніравацца з трэнерамі Віктарам Смірновым і Мікалаем Зелянковым.
У 2007 годзе Алёна Хрусталёва стала двухразовым прызёрам Азіяцкіх гульняў 2007 года ў складзе зборнай Казахстана.
За сваю кар’еру Алёна чатыры разы трапляла ў дзесятку лепшых на этапах Кубка свету, у тым ліку стала шостай у індывідуальнай гонцы на чэмпіянаце свету 2009 года.
У лістападзе 2009 года, напярэдадні XXI зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы, Алёна знялася ў адкрытай фотасесіі для друкаванага выдання — казахстанскага выпуску «men's Health», што прывяло да скандалу[2].
Алёна адзначыла, што па прычыне стомленасці пасля бліскучых для яе Азіяцкіх гульняў 2011 года, была вымушана прапусціць сезон 2011/2012 года[3].
Алёна і галоўны трэнер зборнай, Андрэй Галаўко, адзначылі, што будуць разглядаць сезон 2012/2013 як эксперыментальны і засяродзяцца на чэмпіянаце свету ў Нове-Места[4][5].
Алімпійскія гульні 2010 года ў Ванкуверы
[правіць | правіць зыходнік]Напярэдадні Алімпійскіх гульняў 2010 года ў Ванкуверы перад біятланісткай была пастаўлена мэта трапіць у шасцёрку лепшых.
13 лютага заняла 5-е месца ў спрынтарскай гонцы на 7,5 км з вынікам 20 хвілін 19,6 секунды. 16 лютага заняла 11-е месца ў гонцы пераследвання на 10 кіламетраў з чатырма агнявымі рубяжамі з вынікам 31 хвіліна 42 секунды і трыма промахамі. 18 лютага былі разыграны алімпійскія медалі ў індывідуальнай гонцы на 15 км. На першым рубяжы Алёна адстралялася без промахаў, адстаючы ад лідара Туры Бергер на 15 секунд (13 пазіцыя). На другой стральбе першай зноў ішла Бергер, за яе Хрусталёва (+36), дынаміка — 15 секунд на крузе. На трэцім агнявым рубяжы яны зноў не прамахнуліся, на чацвёртым — Бергер зрабіла адзін промах, але дзякуючы выдатнай хуткасці стала алімпійскай чэмпіёнкай, Хрусталёва фінішавала другой з адставаннем 20,7 секунд і заваявала сярэбраны медаль[6].
22 лютага Хрусталёва прыняла ўдзел у фінале гонак з мас-старту на 12,5 км, дзе заняла 27-е месца, з адставаннем ад заняўшай першае месца Магдалены Нойнер +3,19.6 с, прамазаўшы 5 раз (2-2-1-0). У той жа дзень у Алімпійскай вёсцы Уістлера Алёну Хрусталёву з сярэбраным медалём павіншаваў віцэ-міністр турызму і спорту Казахстана Талгат Ермягіяеў, ёй былі ўручаны 5 тысяч долараў ЗША, а яе настаўніку — Віктару Смірнову — 3 тысячы долараў ЗША[7].
Удзел у Алімпійскіх гульнях
[правіць | правіць зыходнік]Год | Месца правядзення | Інд | Спр | Пр | МС | Эст |
---|---|---|---|---|---|---|
2002 | Солт-Лэйк-Сіці | - | 33 | 30 | не была | 7 |
2010 | Ванкувер | 2 | 5 | 11 | 27 | 14 |
Зноскі
- ↑ Юлия Миленькая. Елена Хрусталёва: «К каждому старту я подхожу с равной ответственностью» // PROСПОРТ Казахстан. — 23 лютага 2010. — ISSN 1998-7900.
- ↑ Газета «Комсомольская правда»: «Елена Хрусталева, биатлонистка, которая разделась перед Олимпиадой»
- ↑ Елена Хрусталева: «Нынешний сезон рассматриваю как экспериментальный»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2012. Праверана 6 студзеня 2013.
- ↑ Елена Хрусталева: «Буду участвовать почти во всех стартах сезона»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 6 студзеня 2013.
- ↑ Андрей Головко: «У Хрусталевой свои цели и задачи»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2012. Праверана 6 студзеня 2013.
- ↑ Владимир Литвинов. ХРУСТАЛева в серебре // PROСПОРТ Казахстан. — 23 лютага 2010. — ISSN 1998-7900.
- ↑ Михаил Васильев. Талгат Ермегияев: «Олимпиада – хорошо, Азиада – лучше» // Время. — 24 лютага 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль IBU Архівавана 23 студзеня 2009. (англ.)
- Біяграфія і вынікі Алены Хрусталевой на афіцыйным сайце Федэрацыі біятлона Украіны (руск.)
- Інтэрв’ю газеце «Комсомольская правда» на Алімпійскіх гульнях 2010 года ў Ванкуверы (руск.)
- Нарадзіліся 28 верасня
- Нарадзіліся ў 1980 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Краснаярску
- Спартсмены паводле алфавіта
- Біятланісты паводле алфавіта
- Біятланісты Беларусі
- Біятланісты Расіі
- Біятланісты Казахстана
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
- Заслужаныя майстры спорту Расіі
- Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года
- Чэмпіёны Еўропы па біятлоне