Ален Багасян

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Ален Багасян
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 27 кастрычніка 1970(1970-10-27)[1] (48 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Рост 185 см
Вага 82 кг
Пазіцыя паўабаронца
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1988 — 1994 Сцяг Францыі Марсель 28 (2)
1992 — 1993   Сцяг Францыі Істр 33 (8)
1994 — 1997 Сцяг Італіі Напалі 54 (5)
1997 — 1998 Сцяг Італіі Сампдорыя 31 (6)
1998 — 2002 Сцяг Італіі Парма 67 (7)
2002 — 2003 Сцяг Іспаніі Эспаньёл 5 (0)
Нацыянальная зборная**
1997 — 2002 Сцяг Францыі Францыя 26 (2)
Трэнерская кар’ера
2008 — 2012 Сцяг Францыі Францыя трэнер
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Францыя 1998
Дзяржаўныя ўзнагароды

Кавалер ордэна Ганаровага легіёна

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Ален Багасян (фр.: Alain Boghossian; нар. 27 кастрычніка 1970, Дзінь-ле-Бен, Праванс, Францыя) — французскі футбаліст армянскага паходжання, паўабаронца. Чэмпіён свету 1998 у складзе нацыянальнай зборнай Францыі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Багасян пачаў сваю кар’еру ў марсельскім «Алімпіку», дзе ён гуляў у складзе дубля. У 1992 годзе з мэтай атрымання гульнявой практыкі ён перайшоў у футбольны клуб «Істр», які гуляў на той момант у другой французскай лізе. Пасля сезону ў «Істры» ён вярнуўся ў «Алімпік». У 1994 годзе Алена Багасяна купіў італьянскі клуб з Серыі A «Напалі». Пасля трох гадоў гульні ў неапальскім клубе ён перайшоў у склад «Сампдорыі». За генуэзскі клуб футбаліст гуляў адзін сезон, пасля перайшоў у «Парму», у складзе якой у фінале Кубка УЕФА 1998/99 абыграў сваю былую каманду «Алімпік» з лікам 3:0.

У 2002 годзе Багасян падпісаў кантракт з клубам іспанскага прэм’ер-дывізіёна «Эспаньёл». Пасля сезону гульні ў іспанскім клубе Ален завяршыў кар’еру прафесійнага футбаліста.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Багасян адхіліў прапанову выступаць за Арменію, сваю гістарычную радзіму, быў іграком асновы зборнай Францыі з 1997 па 2002 год. Удзельнічаў у чэмпіянатах свету 1998 і 2002. Стаў чэмпіёнам свету ў 1998 годзе.

Зноскі

  1. Alain Boghossian // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]