ФК Напалі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Напалі
Лагатып
Поўная назва Società Sportiva Calcio Napoli S.p.A.
Заснаваны 1 жніўня 1926
Горад Неапаль, Італія
Стадыён Сан-Паола
Умяшчальнасць: 60 240
Уладальнік Filmauro[d]
Прэзідэнт Аўрэліа Дэ Лаўрэнціс[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя A
2019/20 7 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Напалі» (італ.: Napoli) — італьянскі футбольны клуб з горада Неапаль. Заснаваны ў 1926 годзе. Двухразовы чэмпіён Італіі (1987, 1990), шасціразовы ўладальнік Кубка Італіі. Уладальнік Кубка УЕФА (1989). Колеры клуба — блакітна-белыя. Хатнія сустрэчы Напалі праводзіць на стадыёне «Сан-Паола». «Напалі» з’яўляецца адным з наймацнейшых клубаў Паўднёвай Італіі і чацвёртым клубам краіны паводле колькасці заўзятараў.

Пачынаючы з моманту заснавання ў 1926 годзе, клуб некалькі разоў змяняў назву. Першапачаткова ён называўся «Associazione Calcio Napoli», у 1964 годзе каманда была перайменавана ў «Società Sportiva Calcio Napoli» і звалася гэтак да 2004 года, калі «Напалі» спасцігла банкруцтва. Новы прэзідэнт Аўрэліа Дэ Лаўрэнціс адрадзіў клуб пад назвай «Napoli Soccer». У 2006 годзе ён вырашыў вярнуць старую назву — «Società Sportiva Calcio Napoli».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднікі[правіць | правіць зыходнік]

Футбол у Неапалі зарадзіўся ў 1904 годзе, калі англійскі марак Уільям Потс, яго кампаньён Гектар Баён і неапалітанцы Сальсі, Катэрына і Канфордзі заснавалі «Naples Foot-Ball & Cricket Club». Прэзідэнтам клубу стаў Амадэа Сальсі. Першы матч неапалітанцы згулялі з экіпажам англійскага карабля «Арабіка» і перамаглі з лікам 3:2. У 1906 годзе з назвы адпала слова «Cricket» і клуб стаў называцца проста «Naples Foot-Ball Club».

З прычыны, што ў ранніх розыгрышах чэмпіянату Італіі клубы з поўдня краіны ўдзелу не прымалі «Наплес» працягваў гуляць з маракамі суднаў, якія заходзілі ў гавань, або выступаўчы ў Кубку Выкліку Ліптана, дзе спаборнічалі клубы Неапаля і Палерма. Двойчы, у 1909 і 1911 гадах, «Наплес» перамагаў фіналы кубка. Дагэтуль колеры формы неапалітанцаў набылі звыклы выгляд — блакітныя майкі і белыя трусы.

У 1912 годзе адзін з заснавальнікаў «Наплес» Гектар Баён вырашыў заснаваць свой клуб — «Інтэрнацыянале». У той жа год «Інтэр» як і «Наплес» дэбютаваў у чэмпіянаце Італіі. Чэмпіянат, у той час, праходзіў па рэгіянальным прынцыпе, і клубы, такім чынам, мелі суперніцтва ў зоне Кампаніі. Але развіццю абедзвюх каманд перашкодзіла Першая сусветная вайна, а неўзабаве пасля яе, у 1922 годзе, клубы аб’ядналіся ў адзін — «Інтэрнаплес» (італ.: FBC Internaples). Датай заснавання цяперашняга «Напалі» лічыцца 1 жніўня 1926 года, калі кіраўнікі «Інтэрнаплеса» перайменавалі каманду ў «Associazione Calcio Napoli».

Тытулы[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на кастрычнік 2020 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Італія Бр Алекс Мерэт 1997
2 Францыя Аб Кевен Малькюі 1991
4 Германія ПА Дыега Дэмэ 1991
5 Францыя ПА Цьемуэ Бакаяко 1994
6 Партугалія Аб Марыу Руй 1991
7 Паўночная Македонія ПА Эліф Элмас 1999
8 Іспанія ПА Фабіян Руіс 1996
9 Нігерыя Нап Віктар Осімхен 1998
11 Мексіка Нап Ірвінг Ласана 1995
14 Бельгія Нап Дрыс Мертэнс 1987
16 Італія Бр Мікіта Канціні 1996
18 Іспанія Нап Фернанда Льярэнтэ 1985
19 Сербія Аб Нікола Максімавіч 1991
Пазіцыя Імя Год нараджэння
20 Польшча ПА Пётр Зялінскі 1994
21 Італія ПА Матэа Палітана 1993
22 Італія Аб Джавані Дзі Ларэнца 1993
23 Албанія Аб Эльсеід Хюсай 1994
24 Італія Нап Ларэнца Інсінье Капітан каманды 1991
25 Калумбія Бр Давід Аспіна 1988
26 Сенегал Аб Каліду Кулібалі 1991
31 Алжыр Аб Фаўзі Гулам 1991
33 Рэспубліка Косава Аб Амір Рахмані 1994
37 Італія Нап Андрэа Петанья 1995
44 Грэцыя Аб Костас Маналас 1991
68 Славакія ПА Станіслаў Лобатка 1994
99 Польшча Нап Аркадыюш Мілік 1994

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]