Алесь Яскевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алесь Яскевіч
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Аляксандр Сямёнавіч Яскевіч
Дата нараджэння: 12 чэрвеня 1934(1934-06-12) (85 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: літаратуразнавец, літаратурны крытык
Грамадская дзейнасць
Член у

Алесь (Аляксандр Сямёнавіч) Яскевіч (нар. 12 чэрвеня 1934, в. Ушакі, Чэрыкаўскі раён) — беларускі літаратурны крытык, публіцыст, літаратуразнавец. З 1992 доктар філалагічных навук[1]. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1966).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька загінуў на фронце ў 1944 г. Пасля гэтага маці з дзецьмі пераехала ў родную вёску Дабранку Слаўгарадскага раёна. Вучыўся ў Дабранскай пачатковай школе, Старынскай сямігодцы. У 1953 г. скончыў з сярэбраным медалём Слаўгарадскую СШ. Пасля заканчэння аддзялення журналістыкі БДУ (1958)[1], працаваў у Мінску літсупрацоўнікам шматтыражкі «На страже Октября» (1958—1961), вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы (1961—1964). З 1964 малодшы[1], з 1969 старшы. Потым вядучы супрацоўнік сектара тэорыі гэтага інстытута.

Прымае ўдзел у працы Біблейскай камісіі Беларускага Праваслаўнага Экзархата[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

З публіцыстычнымі артыкуламі і допісамі пачаў выступаць у друку ў 1957 г., з крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі ў 1958 г. У полі зроку А. Яскевіча — шматлікія аспекты гісторыі і тэорыі літаратуры, традыцыі і наватарства, станаўленне нацыянальнага класічнага стылю («Нараджэнне новага мастацтва», 1980 г., у сааўтарстве; «Карані маладога дрэва», 1967 г.), псіхалогія творчасці і індывідуальнасці пісьменніка («Грані майстэрства», 1974 г.), структура празаічнага і вершаванага твора («Ад слова — да вобраза», 1968 г.; «У свеце мастацкага твора» 1977 г.), праблемы літаратурнай метадалогіі, перакладу з блізкамоўных літаратур, аналітычнай перакладчыцкай канцэпцыі («Выхад за круг», 1985)[1].

Па-наватарску напісана даследаванне А. Яскевіча «Станаўленне беларускай мастацкай традыцыі» (1987), дзе прасочаны генезіс сучаснай беларускай літаратуры, у новым святле паказана ўзаемадзеянне літаратуры і фальклору. Выступае ў перыядычным друку з праблемамі артыкуламі па пытаннях развіцця беларускай літаратуры. Распрацоўвае новыя эксперыментальныя падыходы ў даследаванні рытму паэзіі і прозы («Рытмічная арганізацыя мастацкага тэксту», 1991). Спецыялізуецца таксама ў галіне скарыназнаўства і біблеістыкі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар 20 манаграфіі і больш за 170 навуковых і навукова-метадычных публікацый.

  • Яскевіч, А. Карані маладога дрэва : Літаратурна-крытычныя артыкулы / А. Яскевіч. — Мінск : Беларусь, 1967. — 203 с.
  • Яскевіч, А. Ад слова-да вобраза / А. Яскевіч. — Мінск : Навука і тэхніка, 1968. — 116 с.
  • Яскевіч, А. Грані майстэрства / А. Яскевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. — 160 с.
  • Яскевіч, А. У свеце мастацкага твора / А. Яскевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1977. — 205 с.
  • Яскевіч, А. Выхад за круг : Літаратуразнаўчыя артыкулы / А. Яскевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. — 247 с.
  • Яскевич, А. С. Становление белорусской художественной традиции / А. С. Яскевич. — Минск : Наука и техника, 1987. — 230 с.
  • Яскевич, А. С. Ритмическая организация художественного текста / А. С. Яскевич. — Минск : Наука и техника, 1991. — 207 с.
  • Яскевіч, А. Сумежжа : Мова. Пераклад. Вытокі прозы / А. Яскевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — 253 с.
  • Яскевіч, А. Біблейскі пераклад : зберажэнне тэксту ; Аб духоўнай паэзіі / А. Яскевіч. — Мінск, 1998. — 87 с.
  • Яскевич, А. С. Библия : переводы, язык / А. С. Яскевич. — Мінск : Царкоўнае слов, 1999. — 139 с.
  • Яскевич, А. С. Природа в свете Библии / А. С. Яскевич. — Мінск, 2003. — 167 с.
  • Яскевич, А. С. Вселенская тайна человека / А. С. Яскевич. — Лучи Софии, 2012. — 527 с.

Адзін з аўтараў манаграфіі «Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы: агульны рух і галоўныя тэндэнцыі» (1972), «Пытанні паэтыкі» (1974), «Нараджэнне новага мастацтва : сацыялістычны рэалізм ― заканамернасць гістарычнага развіцця беларускай літаратуры» (1980), «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя» (1999).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Яскевич Алесь // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 721. — 737 с.
  2. Алесь Яскевіч // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 641.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Яскевіч А. С. // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна. — Мінск : БЕЛТА, 1999. — С. 526.
  • Яскевіч А. С.//Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік.: т. 6.-Мн., 1995.-С. 521—522.
  • Яскевіч А. С.//Памяць: гісторыка-дакумент. хроніка Слаўгарадскага раёна.-Мн., 1999.-С. 526.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]