Алеся Кіпель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алеся Кіпель
 
Адукацыя:
Нараджэнне: 4 студзеня 1957(1957-01-04) (62 гады)
Бацька: Вітаўт Кіпель
Маці: Зора Кіпель

Алеся Аляксандра Кіпель (4 студзеня 1957, Балтымар) — беларуска-амерыканскі дзяржаўны i грамадскі дзеяч, юрыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям'і грамадскіх дзеячаў i даследчыкаў беларускага замежжа Вітаўта i Зоры Кіпеляў. Скончыла Прынстанскі ўніверсітэт i юрыдычны факультэт Джорджтаўнскага ўніверсітэта. З'яўлялася партёркай юрыдычнай фірмы Steptoe & Johnson, працавала ў Міністэрстве ўнутраных спраў ЗША. Займае пасаду выканаўчага дырэктара ў Офісе па міжнародным гандлі Дэпартамента ЗША па нацыянальнай бяспецы.

Бярэ актыўны ўдзел у беларускім грамадскім жыцці ЗША. У 1980-90-х гг. з'яўлялася афіцыйнай прадстаўніцай Галоўнай Управы Беларуска-амерыканскага Задзіночання (БАЗА) у Вашынгтоне. З моманту стварэння Вашынгтонскага гуртка БАЗА ў 2007 г. выконвала абавязкі намесніцы старшыні i старшыні арганізацыі. З'яўлялася сябрам Галоўнай Управы БАЗА, афіцыйнай прадстаўніцай БАЗА ва Усходне- і Цэнтральна-Eўрапейскай Кааліцыі (CEEC). У 2013 г. прадстаўляла БАЗА на VI З'ездзе беларусаў свету ў Мінску, дзе была абрана ў Вялікую Раду Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Да лютага 2017 г. займала пасаду намесніцы старшыні Вашынгтонскага аддзела БАЗА.