Зора Кіпель
Зора Кіпель | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 ліпеня 1927[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 красавіка 2003[1] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Лявон Савёнак |
Муж | Вітаўт Кіпель |
Дзеці | Алеся Кіпель |
Род дзейнасці | літаратуразнаўца, кнігазнавец, бібліятэкарка, публіцыстка, перакладчыца, літаратар |
Навуковая сфера | публіцыстыка[2], літаратуразнаўства[2], кнігазнаўства[d][2], бібліятэказнаўства[d][2] і перакладніцтва[d][2] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Зора Кіпель, дзяв. Савёнак (1 ліпеня 1927, Мінск — 14 красавіка 2003, Нью-Джэрсі, ЗША) — беларуская грамадская эміграцыйная дзяячка, літаратуразнавец, публіцыстка. Жонка Вітаўта Кіпеля, беларускага грамадска-культурнага эміграцыйнага дзеяча.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 1 ліпеня 1927 года ў Мінску ў сям’і Лявона і Апалоніі Савёнкаў. У 1936—1941 гадах у сувязі з высылкай бацькі жыла з маці ў Крычаве. Па вяртанні ў Мінск вучылася ў беларускай школе, потым — у настаўніцкай семінарыі. Працавала ў «Беларускай газеце» і газеце «Голас вёскі».
У 1944 годзе разам з бацькамі выехала ў Германію. Вучылася ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Рэгенсбургу, потым на медыцынскім факультэце Цюбінгенскага ўніверсітэта. Арганізатарка беларускага дзявочага скаўтынгу ў Амерыканскай зоне, стваральніца беларускіх бібліятэк у Міхельсдорфе і Остэргофене.
У 1949—1954 гадах вучылася на хімічным факультэце Лювенскага ўніверсітэта, які скончыла з дыпломам магістра. Сябра Саюза беларусаў Бельгіі, удзельніца Беларускага студэнцкага хору.
У 1955 годзе пераехала ў ЗША. Спачатку працавала ў Балтымары ў лабараторыі Дж. Хопкінса. У 1956 годзе пабралася шлюбам з Вітаўтам Кіпелем і пазней пераехала ў Рэзерфорд (Нью-Джэрсі). У 1966 годзе скончыла магістратуру Ратгерскага ўніверсітэта (Нью-Джэрсі) па спецыяльнасці «Бібліятэказнаўства і інфармацыйныя тэхналогіі» і пачала працу ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы. Была адной з ініцыятараў увядзення камп’ютарнай каталагізацыі ў бібліятэчнай сістэме ЗША. У 1982 годзе заняла пасаду намесніка кіраўніка Славянска-балцкага аддзела бібліятэкі. У 1986 годзе скончыла факультэт параўнальнага літаратуразнаўства Ратгерскага ўніверсітэта.
Сябра Амерыканскай асацыяцыі славістаў. Сябра БАЗА, у 1979—1983 гадах была сакратаром Галоўнай управы арганізацыі. У 1980-1990-х гадах была рэдактарам і сябрам рэдкалегіі газеты «Беларус». Радная БНР, сябра Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. У 1998 годзе разам з мужам перадала на захаванне ў Нью-Ёркскую публічную бібліятэку ўнікальную калекцыю беларускай эміграцыйнай перыёдыкі, на падставе якой была складзена і выдадзена грунтоўная «Бібліяграфія беларускага і беларусаведнага друку на Захадзе» (першае выданне: 2003—2004 гг, другое — 2006 г.). Адна са старшынь рэдкалегіі аднаго з першых буйных англійска-беларускіх слоўнікаў.
Аўтарка прац па гісторыі Беларусі, старажытнай літаратуры, асвеце. Выдала на англійскай мове ў сваім перакладзе «Беларускага Трышчана» (Нью-Ёрк; Лондан, 1988). Аўтар шэрагу публікацый па беларусазнаўчай тэматыцы. Разам з мужам сабрала велізарную калекцыю беларускіх і беларусазнаўчых выданняў на Захадзе, якая захоўваецца ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы і на падставе якой быў створаны бібліяграфічны даведнік «Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе», які выйшаў ужо пасля смерці адной з яго складальніц.
Памерла 14 красавіка 2003 года. Пахавана ў Іст-Брансуіку (штат Нью-Джэрсі) на беларускіх могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці[3].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дні аднаго жыцця…: успаміны, артыкулы, дзённікі / Зора Кіпель. — Мінск : Зміцер Колас, 2010. — 933, [1] с., [28] л. іл.
- Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі. — Мн., 2002.
- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
- Нарадзіліся 1 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 14 красавіка
- Памерлі ў 2003 годзе
- Памерлі ў Нью-Джэрсі
- Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку
- Выпускнікі Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы
- Выпускнікі Лёвенскага каталіцкага ўніверсітэта
- Выпускнікі Ратгерскага ўніверсітэта
- Члены Беларускага інстытута навукі і мастацтва
- Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Постаці беларускай эміграцыі