Алеш Хрдлічка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алеш Хрдлічка
Ales hrdlicka.jpg
Род дзейнасці антраполаг, урач, патолагаанатам
Дата нараджэння 29 сакавіка 1869(1869-03-29)[1][2][…] ці 30 сакавіка 1869(1869-03-30)[4][5]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 верасня 1943(1943-09-05)[7][8][…] (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алеш Хрдлічка (таксама Грдлічка, чэш. Aleš Hrdlička: 29 сакавіка 1869, Гумполец — 5 верасня 1943, Вашынгтон) — чэшскі антраполаг, з 1881 года жыў і працаваў у ЗША. Аўтар гіпотэзы пра засяленне Паўночнай Амерыкі праз Берынгаў праліў. Аўтар тэорыі аб тым, што эвалюцыя чалавецтва прайшла праз стадыю неандэртальцаў.

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1921).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1881 годзе Алеш Хрдлічка ва ўзросце 13 гадоў разам з сям’ёй эмігрыраваў у ЗША. Працаваў на тытунёвай фабрыцы. Пасля перанесенай хваробы захапіўся медыцынай. Паступіў і скончыў медыцынскі каледж у Нью-Ёрку. Адкрыў прыватную практыку ў Балтыморы. Вывучаў паталогію і псіхічныя анамаліі, зацікавіўся метадамі і прыёмамі антрапаметрыі, для вывучэння якіх у 1896 годзе пераехаў у Парыж. У 1903 годзе атрымаў запрашэнне ў аддзел фізічнай антрапалогіі Нацыянальнага музея натуральнай гісторыі Вашынгтона. З 1910 па 1942 год узначальваў гэты аддзел. У 1918 годзе заснаваў «Амерыканскі часопіс фізічнай антрапалогіі». У 1929 годзе стаў заснавальнікам і першым прэзідэнтам Амерыканскай асацыяцыі фізічнай антрапалогіі.

Зноскі

  1. Aleš Hrdlička // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Encyclopædia Britannica
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. https://archive.org/details/whoswhoinamerica02marq/page/566
  5. Who's Who in America 1901-1902Marquis Who's Who, 1901.
  6. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  7. juan perez // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  8. Ales Hrdlicka // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]