Альбрэхт IV Мудры
Альбрэхт IV ням.: Albrecht IV. | |||
![]() | |||
Партрэт пэндзля Бартэля Бехама | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
1463 — 1503 | |||
Папярэднік | Іаан IV і Жыгімонт | ||
Пераемнік | ён сам як герцаг Баварыі | ||
| |||
1503 — 1508 | |||
Папярэднік | ён сам як герцаг Баварыі-Мюнхена | ||
Пераемнік | Вільгельм IV | ||
Дзейнасць | суверэн | ||
Нараджэнне | 15 снежня 1447 Мюнхен, Герцагства Баварыя | ||
Смерць | 18 сакавіка 1508 (60 гадоў) Мюнхен, Герцагства Баварыя | ||
Пахаванне | |||
Род | Вітэльсбахі | ||
Бацька | Альбрэхт III Набожны | ||
Маці | Ганна Браўншвайг-Грубенгаген-Эйнбекская | ||
Жонка | Кунігунда Аўстрыйская | ||
Дзеці | Sabina of Bavaria[d], Вільгельм IV, герцаг Баварыі, Louis X, Duke of Bavaria[d], Ernest of Bavaria[d], Susanna of Bavaria[d], Sibylle of Bavaria[d], Sidonie of Bavaria[d] і Susanne Herzogin von Bayern[d] | ||
Альбрэхт IV Мудры (ням.: Albrecht IV. der Weise; 15 снежня 1447, Мюнхен, Герцагства Баварыя — 18 сакавіка 1508, там жа) — герцаг Баварска-Мюнхенскі з 1463 па 1467 (сумесна з Жыгімонтам), з 1467 па 1503 аднаасобна, герцаг Баварыі з 1503 года да сваёй смерці.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Альбрэхт быў чацвёртым з сыноў Альбрэхта III, герцага Баварска-Мюнхенскага і Ганны Браўншвайг-Грубенгаген-Эйнбекскай. Пасля смерці свайго старэйшага брата Іаана IV, Альбрэхт пакінуў духоўную кар'еру і вярнуўся з Павіі ў Мюнхен. У 1463 годзе ў ён стаў суправіцелем старэйшага брата Жыгімонта. У 1467 годзе Альбрэхт стаў адзіным герцагам, а Жыгімонт атрымаў новае герцагства Баварыя-Дахау. Пасля смерці Жыгімонта ў 1501 годзе, яно вярнулася да Баварска-Мюнхенскага герцагства.
З-за ціску свайго цесця, імператара Фрыдрыха III, Альбрэхт вырашыў вярнуць тэрытарыяльныя набыцці ў Швабіі ў 1492 годзе, каб пазбегнуць вайны з Габсбургамі і швабскай лігай. Пасля смерці Георга, апошняга герцага Баварыі-Лансгута ў 1503 годзе, Альбрэхту ўдалося аб'яднаць баварскія землі ў вайне супраць наследнікаў Георга, пфальцкай лініі Вітэльсбахаў, аднак яму прыйшлося аддаць Куфштайн і Кіцбюэль імператару Максіміліяну I у якасці кампенсацыі за яго падтрымку. Для пфальцкай лініі было створана новае герцагства Нойбург-Пфальц.
Каб пазбегнуць падзелу Баварыі ў будучыні, Альбрэхт выдаў у 1506 годзе ўказ аб атрыманні ў спадчыну згодна з першародствам. Аднак яго старэйшаму сыну і пераемніку Вільгельму IV з 1516 года прыйшлося дзяліць сваю ўладу разам са сваім малодшым братам Людвігам X. Пасля смерці Людвіга ў 1545 годзе ўказ ўступіў у сілу і дзейнічаў да звяржэння баварскай манархіі ў 1918 годзе.
3 студзеня 1487 года Альбрэхт ажаніўся на Кунегундзе Аўстрыйскай (1465—1520), дачцы імператара Фрыдрыха III. Дзеці:
- Сідонія (1488—1505);
- Сібіла (1489—1519), жонка Людвіга V, курфюрста Пфальца;
- Сабіна (1492—1564), жонка Ульрыха, герцага Вюртэмбергскага;
- Вільгельм IV (1493—1550), герцаг Баварыі;
- Людвіг X (1495—1545), герцаг Баварыі;
- Эрнст (1500—1560), архібіскуп Зальцбурга і Эйхштэдта;
- Сюзанна (1502—1543), жонка Казіміра, маркграфа Брандэнбург-Байройцкага, затым Ота Генрыха, курфюрста Пфальца.
Альбрэхт пахаваны ў Фраўэнкірхе ў Мюнхене.