Швабія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Швабія як этнакультурны рэгіён у цэнтры Еўропы і размеркаванне дыялектаў (жоўта-аранжавыя колеры)

Швабія (ням.: Schwaben) — мясцовасць на паўднёвым захадзе Германіі, дзе жывуць швабы — немцы, якія гавораць на асаблівым швабскім дыялекце. Існуюць два паняцці, якія вызначаюць межы Швабіі.

Палітычны рэгіён — ахоплівае сучасную паўночную Баварыю і Бадэн-Вюртэмберг, уяўляе сабой ядро рассялення алеманаў, продкаў сучасных швабаў. Аднак арэал рассялення алеманаў быў значна шырэйшы, і з цягам часу швабскія тэрыторыі апынуліся ў структуры розных палітычных утварэнняў. Такім чынам, этна-культурны рэгіён «Швабія» значна шырэйшы, уключае ў сябе нямецкамоўныя кантоны Швейцарыі і тэрыторыю ў Францыі — Эльзас. Акрамя Швабіі, швабы сустракаюцца ў паўночнай Швейцарыі і паўночна-ўсходняй Францыі (вобласць Эльзас), і невялікімі групамі ўздоўж Дуная — у Сербіі, Славеніі, паўднёвай Венгрыі, Румыніі. У Францыі і Швейцарыі часцяком словам «швабы» пазначаюцца немцы наогул.

Нягледзячы на значнае гістарычнае значэнне, значны арэал рассялення, назва «Швабія» не сустракаецца ў назве сучасных рэгіёнаў і мясцовасцей, за выключэннем Баварыі, дзе пасля рэформы 1972 г. з'явіўся адміністрацыйная акруга Швабія з цэнтрам у Аўгсбурзе, які ўяўляе сабой самы ўсходні ўскраек арэалу пражывання швабаў.

Часопіс[правіць | правіць зыходнік]

  • Suevica. Beiträge zur schwäbischen Literatur- und Geistesgeschichte. Herausgegeben von Reinhard Breymayer. Stuttgart: Verlag Hans-Dieter Heinz, Akademischer Verlag Stuttgart, ISSN 0179-2482

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]