Альбрэхт III Набожны
Альбрэхт III | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Albrecht III. der Fromme | |||||||
![]() Ёган Георг Гільтэншпергер. «Альбрэхт III адмаўляецца ад чэшскай кароны» (каля 1825) | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эрнст | ||||||
Пераемнік | Ёган IV Сігізмунд |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
27 сакавіка 1401 |
||||||
Смерць |
29 лютага 1460[1] (58 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Вітэльсбахі | ||||||
Бацька | Эрнст[d] | ||||||
Маці | Elisabetta Visconti[d] | ||||||
Жонка | Anna of Brunswick-Grubenhagen-Einbeck[d][2] і Agnes Bernauer[d] | ||||||
Дзеці | John IV, Duke of Bavaria[d][3], Sigismund, Duke of Bavaria[d][3], Margaret of Bavaria, Marchioness of Mantua[d], Elisabeth of Bavaria, Electress of Saxony[d], Альбрэхт IV Мудры, Christoph the Starke[d], Wolfgang von Bayern[d] і Barbara von Bayern[d] | ||||||
Дзейнасць | суверэн | ||||||
![]() |
Альбрэхт III Набожны (ням.: Albrecht III, der Fromme, 27 сакавіка 1401, Мюнхен — 29 лютага 1460, Мюнхен) — герцаг Баварыі (Баварыя-Мюнхен) з роду Вітэльсбахаў.
Маладым чалавекам Альбрэхт ўдзельнічае ў Баварскай вайне і ў вырашальнай бітве пры Алінге, ў якой яго бацька герцаг Эрнст выратаваў Альбрэхту жыццё. У 1433—1435 гадах Альбрэхт займае пасаду кіраўніка справамі герцага і знаходзіцца пераважна ў Штраўбінзе. Даведаўшыся, што Альбрэхт закаханы і адкрыта жыве з дзяўчынай Агнес Бернаўэр, дачкой лазеншчыка з Аўгсбурга, і ўбачыўшы ў гэтай сувязі небяспеку для дынастыі, герцаг Эрнст загадаў арыштаваць дзяўчыну і 12 кастрычнікa 1435 года утапіць яе ў Дунаі паблізу Штраўбінга (у той час, пакуль Альбрэхт быў на паляванні са сваім сваяком, Генрыхам XVI, герцагам Баварыя-Ландсхут). Даведаўшыся пра тое, што здарылася, Альбрэхт заключае з Людвігам VIII, герцагам Баварыя-Інгальштат, ваенны саюз супраць свайго бацькі.
Пасля прымірэння з герцагам Эрнстам, Альбрэхт ў 1436 годзе жэніцца з герцагіняй Ганнай фон Браўншвайг-Грубенхаген-Эйнбек; у гэтым шлюбе нарадзілася 10 дзяцей. У 1438 годзе, пасля смерці бацькі, Альбрэхт III становіцца герцагам Баварыі-Мюнхена. У 1440 годзе ён адхіляе прапанову стаць каралём Чэхіі. У 1444—1445 гадах вёў жорсткую барацьбу з атрадамі рыцараў-грабежнікаў па ўсяму свайму герцагству. Пасля спынення роду Вітэльсбахаў ў герцагстве Баварыя-Інгальштат Альбрэхт III пагадзіўся з перадачай гэтага герцагства Генрыху XVI, герцагу Баварыя-Ландсхут.
Альбрэхт III быў апекуном мастацтваў і вельмі рэлігійным чалавекам. Пахаваны ў заснаваным ім ў 1455 годзе бенедыктынскім манастыры ў Андэксу.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119111349 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage