Альбуга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Альбуга
Albugo candida.jpg
Цыстопус белы (Albugo candida) на стрэлках.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Albugo (Pers.) Roussel, 1806

Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  181474
NCBI  65356
EOL  16393
MB  20015

Альбуга (Albugo), цыстопус (Cystopus) — род ааміцэтавых грыбоў.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы больш за 10 відаў, пашыравых у краінах Еўразіі, Амерыкі, Афрыкі. На Беларусі трапляецца цыстопус белы (Albugo candida) і цыстопус аксамітнікавы (Albugo bliti). Паразітуюць найбольш на раслінах сямейства складанакветных і крыжакветных. Выклікаюць разнастайныя скрыўленні і разрастанне асобных органаў раслін, пазней — з'яўленне белых бугаркоў (пустул), якія потым прарываюцца.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Міцэлій разгалінаваны, без перагародак, міжклетачны, з шматлікімі шарападобнымі гаўсторыямі. Спарангіяносцы кароткія, простыя, булавападобныя, утвараюць пад эпідэрмісам расліны-гаспадара шчыльны слой. Спарангіі верхавінкавыя, шарападобныя або цыліндрычныя, сабраныя ў ланцужкі, бясколерныя, у масе жаўтаватыя, пазней распадаюцца на асобныя зоаспарангіі, якія прарастаюць двухжгуцікавымі зааспорамі. Ааспоры (споры, якія зімуюць, узнікаюць у выніку полавага працэсу) шарападобныя, з тоўстай, бурай, сеткавай або бародаўчатай абалонкай, прарастаюць у зааспоры, рэдка ў міцэлій.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцефановіч А. І. Цыстопус // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т 5. — Мн.: БелСЭ, 1986.