Стрэлкі[3] (Capsélla) — род травяністых раслін з сямейства крыжакветныя (Brassicaceae).
Лацінская навуковая назва дадзена па форме пладоў: лац. capsella — скрыначка, куфэрак. Шырока ўжываецца ў народнай і навуковай медыцыне. Лісце прыдатнае ў ежу. На Беларусі 1 від: — стрэлкі звычайныя. Трапляюцца на пустках, як пустазелле на палях, у садах, каля дарог.
↑Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
↑Стрэлкі/Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)., С.217